Клас: 10 (павышаны узровень) Тэма : Функцыі жывога рэчыва Месца ўрока ў вывучаемым раздзеле: 6-ы ўрок. Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу. Метады навучання: інтэрактыўныя, часткова-пошукавыя. Формы работы: індывідуальная, франтальная, самастойная. Абсталяванне: карткі з заданнямі. Мэты: адукацыйная: - арганізаваць дзейнасць вучняў, накіраваную на вывучэнне і першаснае замацаванне ведаў тэмы, у выніку чаго вучні авалодаюць наступнымі ведамі і уменнямі: тлумачыць функцыі жывога рэчыва; распазнаваць віды біяхімічных функцый; валодаць асноўнымі тэрмінамі: энергетычная, газавая, канцэнтрацыйная, акісляльна-аднаўленчая функцыі; развіваючая: -садзейнічаць развіццю ўменняў вучняў выконваць тэставыя заданні, уменняў параўноўваць, аналізаваць, структурыраваць інфармацыю, выказваць і аргументаваць сваю думку, ажыцяўляць самакарэкцыю вучэбнай дзейнасці; выхаваўчая: -стымуляваць у вучняў устойлівы інтарэс да самастойнай дзейнасці, самаразвіцця і самапазнання, а таксама да фарміравання экалагічнай культуры асобы. Ход урока І.Арганізацыйны момант Прывітанне.Праверка гатоўнасці класа да ўрока. Стварэнне ўмоў для актыўнага ўзаемадзеяння. ІІ. Праверка дамашняга задання: 1.Прыродныя воды з'яўляюцца прыкладам біякоснага рэчыва біясферы. А)Так Б)Не 2.Біямаса біясферы павялічваецца ад экватара да полюса. А)Так Б)Не 3. У працэсе жыццядзейнасці жывых арганізмаў або ў выніку іх адмірання утворыцца біягеннае рэчыва. А)Так Б)Не 4.Граніт з’яўляецца прыкладам_____________ рэчыва біясферы. 5. Агульная маса ўсіх жывых арганізмаў у біясферы называецца _________ 6. Устанавіце адпаведнасць паміж прыродным аб'ектам і рэчывам біясферы паводле класіфікацыі У. І. Вярнадскага: 1.Гліна А)Коснае рэчыва 2.Алмаз Б)Біякоснае рэчыва 3.Каменны вугаль В)Жывое рэчыва 4.Мармур Г)Біягеннае 5.Двухстворкавыя малюскі 6.Атмасфера ІІІ.Матывацыя і пастаноўка задач урока Пытанне: патлумачце словы У.І.Вярнадскага: "Жывое рэчыва-сукупнасць арганізмаў падобна масе газу расцякаецца па зямной паверхні і аказвае пэўны ціск у навакольным асяроддзі, абыходзіць перашкоды, якія мяшаюць яго руху або імі авалодвае, іх пакрывае. " Жывыя арганізмы можна разглядаць як адзінае цэлае, якое занімае ўсе жыццёвыя асяроддзі, дзе ёсць умовы. Пад расцяканнем разумеюць важныя ўласцівасці жывых арганізмаў-размнажэнне і распаўсюджванне. Хоць і існуе на зямлі мноства розных арганізмах, але па У.і. Вярнадскаму, жывыя арганізмы ў біясферы трэба ацэньваць як адзінае цэлае. Яны адыгрываюць важную ролю ў пераўтварэнні ўсіх кампанентаў біясфер. Як адзінае цэлае, жывое рэчыва-выканвае некалькіх функцый. У рабочых сшытках вучні запісваюць дату і тэму ўрока “Функцыі жывога рэчыва” Пастаноўка задач урока вучнямі. ІІІ.Вывучэнне новага матэрыяла А)Самастойная работа з падручнікам,запаўненне табліцы “Функцыі жывога рэчыва ў біясферы” Функцыя Характарыстыка Прыклады працэсаў Энергетычная Газавая Канцэнтрацыйная Акісляльна-аднаўленчая Б)Вучні робяць вывад аб ролі жывых арганізмаў на Зямлі: Жывыя арганізмы ўяўляюць сабой складаную сістэму ператварэння сонечнай энергіі ў энергію геахімічных працэсаў. ІV.Замацаванне вывучанага матэрыяла 1.Адказы на ключавыя пытанні на с.238 2.Франтальная гутарка па пытаннях: -Якая функцыя жывога рэчыва праяўляецца ў ходзе біяхімічных рэакцый, якія працякаюць са змяненнем валентнасці элементаў? -У працэсе фотасінтэзу расліны паглынаюць вуглякіслы газ, а выдзяляюць кісларод. Аб якой функцыі ідзе размова? -Клубеньчыкавыя бактэрыі ператвараюць атмасферны азот у даступную для раслін форму. Аб якой функцыі ідзе размова? - Асака і хвошчх утрымліваюць шмат крэмнію; марскую капуста і шчаўе – крыніцы ёду і кальцыю. У шкілеце пазваночных жывёл шмат кальцыя і фосфару, у ракавінах малюскаў-кальцыю. Аб якой функцыі ідзе размова? 3. Адказы на складаныя пытанні на с.238 4.Складанне сінквейна да слова “Функцыі” (пісьмова). V.Дамашняе заданне § 52; Творчае заданне:прыдумаць крыжаванку па тэме ўрока VІ. Рэфлексія Сёння ў мяне атрымалася… Мне яшчэ неабходна… Было складана…