Uploaded by alesiapisarenko5

Параллельные и перпендикулярные прямые. Ломаная. Многоугольники. Периметр многоугольника

advertisement
План-канспект урока
па тэме: Паралельныя і перпендыкулярныя прамыя. Ломаная.
Многавугольнкі. Перыметр многавугольніка.
18.03.2022 г.
Настаўнік: Пісарэнка Алеся Міхайлаўна
Клас:5
Месца ўрока ў тэме: 3 урок з 6 урокаў по тэме
Тып урока: камбініраваны.
Мэты: мяркуецца, што да канца ўрока вучні будуць валодаць матэрыялам па
тэме на прадуктыўным і творчым узроўнях.
Задачы асобаснага развіцця: стварэнне ўмоў для фарміравання:
- кампетэнцыі самавызначэння з дапамогай вызначэння асобасна значнай
мэты, ажыццяўлення рэфлексіі і самаацэнкі;
- вучэбна-пазнавальнай кампетэнцыі праз неабходнасць вызначаць і
выконваць паслядоўнасць дзеянняў па дасягненню мэтаў;
- матэматычнай кампетэнцыі праз неабходнасць прымянення розных
прыёмаў разумовай дзейнасці ў працэсе работы з матэрыялам урока.
Сродкі: раздатачны матэрыял, ілюстрацыі
Структура ўрока:
1)Арганізацыя пачатку ўрока.
2)Праверка дамашняга задання, раней засвоеных ведаў.
3) Пастаноўка мэты і задач урока. Матывацыя вучэбнай дзейнасці
навучэнцаў.
4)Тлумачэнне новага матэрыялу
5)Першаснае замацаванне ведаў
6)Інфармацыя аб дамашнім заданні.
7) Падвядзенне вынікаў ўрока.
8) Рэфлексія
Ход уроку
1. Арганізацыйны этап.
Эпіграф урока. Не позволяй душе лениться!
Чтоб воду в ступе не толочь
Душа обязанна трудиться,
И день, и ночь! И день, и ночь!
Заболоцкий
Добры дзень! Сядайце, калі ласка!
Если дождь стучит по крыше,
Если в жизни всё не так.
Улыбнитесь, рассмешитесь,
Ведь улыбка – это клад!!!
Бо не дарма кажуць: "Усміхайцеся адзін аднаму часцей - жыццё будзе
саладзей!»
- Як думаеце чаму? (Падымецца настрой; адчуваеш, што побач добрыя
людзі....)
Сапраўды! З добрым настроем справа робіцца ў 2 разы хутчэй і складней.
Усміхніцеся адзін аднаму ад усёй душы!
Давайце звернемся да эпіграфа нашага уроку. Як вы разумееце гэтыя словы?
Так, каб дасягнуць сваёй мэты, трэба многа працаваць
Паглядзіце на дошку, хто завітаў к нам на урок? Даведаліся? Так, пчолка
Майя. вы, напэўна, ужо ведаеце, што пчолы вялікія працаўнікі. Кажуць
“Працуе, як пчолка”. А ци ведаеце вы, што Пчалярства-адно з самых
старажытных заняткаў чалавека. У эпосе ўсіх культурных народаў
старажытнасці сустракаюцца ўказанні пра пчол і атрыманых ад іх прадуктаў
– мёду і воску.
Культурнае пчалярства ў Беларусі пачынаецца з 19 стагоддзя. У 1840 годзе ў
Магілёўскай губерні быў створаны Горы-Гарыцкі земляробчы інстытутпершая ў Расіі вышэйшая сельскагаспадарчая школа, у якой таксама
выкладаўся курс пчалярства.
Не такая ўжо далёкая гісторыя, пра яе прыемна ўспомніць, асабліва на фоне
цяперашняга стану беларускага пчалярства, якое знаходзіцца ў даволі
складаным, можна сказаць крызісным стане. Характарызуецца яно
малалікасцю беларускага пчальніка - усяго каля 300 тыс. пчаляроў: з іх 80%
утрымліваюць нешматлікія фермеры і пчаляры-аматары.
2. Праверка д/з:
Цікавы факт, што кожны дзень пчолы усяго свету апыляюць парадку 1
трлн(12 н) раслін. А як вы працавалі дома, мы зараз даведаемся з Маяй.
(З адваротнай стараны дошкі запісана правільнае дамашняе заданне.
Вучні правяраюць самі сябе). Калі вы выканлі усё заданне так, як на
дошцы, то на лісце самаадзнакі пастаўце сабе 3 бала, калі есць памылкі,
то 2 бала, калі ўсе не правільна , то 0 б.
Праверка раней засвоеных ведаў.
Пры будаўніцтве сот пчолы ў якасці арыентыру выкарыстоўваюць
магнітнае поле Зямлі.
Шасцівугольная форма з'яўляецца найбольш эканамічнай і эфектыўнай
фігурай для будаўніцтва сот. А зараз вы паспрабуеце пабудаваць соты,
з дапамогай гексаў. У кожнага з вас на парце ляжаць гексы. Вы павінны
выйсці да дошкі, і змясціць свае гесы ў розныя катэгорыі “паралельныя
прамыя”, “перпендыкулярныя прамыя”, “ломаная” і растлумачыць свой
быбар. Калі ўсё правільна – 3 бала, есць памылкі - 2 бала, усе
няправільна – 0 б.
3. Пастаноўка мэты і задач урока. Матывацыя вучэбнай дзейнасці
навучэнцаў.
Давайце разгледзім гекс, у якім паказана замкнутая ломаная, як яшчэ
мы можам назваць гэтую фігуру (Шасцівугольнік. Многавугольнік). А
сам гекс гэта таксама мнагавугольнік. Давайце з вамі сфармулюем тэму
урока “Многавугольнік. Перыметр многавугольніка” А якія мэты мы
павінны з вамі паставіць?. Адкрыйце сшыткі, калі ласка, одступіце 4
клеткі ўніз ад д/з , запішыце дату на палях, “Класная работа”, тэму
урока “Многавугольнік. Перыметр многавугольніка”.
4. Тлумачэнне новага матэрыялу
Каб пабудаваць многавугольнік, трэба пабудаваць замкнутую ломаную.
Частку плоскасці, абмежаваную ломанай, разам з ломанай называюць
многавугольнікам. Вяршыні ломанай называюць вяршынямі
многавугольніка, а звены ломанай – старанамі многавугольніка. Пры
абазначэнні многавугольніка ўказваюць назвы яго вяршынь, пачынаючы з
любой з іх. Трохвугольнік, чатырохвугольнік, пяцівугольнік – гэта віды
многавугольніка.
Перыметрам многавугольніка называюць суму даўжынь яго старон.
Абазначаецца Р. Калі даўжыні старон многавугольніка роўныя а, в, с, то
Р=а+в+с.
Фізкультхвілінка А зараз пчолка запрашае нас адпачнуць,
5. Першаснае замацаванне ведаў
Разбор № 275, 276 на дошцы і ў сшытках. Работа з карткамі з
узаемаправеркай. Калі у вас атрымалася 39, то стаўце саб 2 бала, калі
не – 0 балаў.
Прылажэнне
6. Інфармацыя аб дамашнім заданні:
Р. 3, П.11,12, № 290, 292, тлумачэнне выканання.
8. Падвядзенне вынікаў ўрока. Рэфлексія
Давайце успомнім аб чым мы сення даведаліся?
Што называецца мнагавугольнікам?
Як называюцца звены многавугольніка?
Як абазначаецца многавугольнік?
Што такое перыметр многавугольніка?
Якой літарай обозначаецца перыметр?
Падлічыце, калі ласка, свае балы, якую адзнаку вы сення зарабілі?
А зараз падыйдзіце да дошкі і адзначце сябе-пчолку там, дзе лічыце вы зараз
сябе адчуваеце
Урок полезен, все понятно.
Лишь кое-что чуть-чуть неясно.
Еще придется потрудиться.
Да, трудно все-таки учиться!
Прылажэнне
Заданне. Знайдзіце перыметр многавугольніка, калі
9 см
4 см
7 см
7 см
4 см
8 см
Адказ: Р=_________________________________.
Заданне. Знайдзіце перыметр многавугольніка, калі
12 см
2 см
5 см
4 см
9 см
7 см
Адказ: Р=_________________________________.
Ліст самаадзнакі
№
Бал
Від работы
0
1
Дамашняя работа
2
Работа з гексамі
3
Работа з карткамі
4
Актыўнасць на ўроку
1
2
Усяго
Ліст самаадзнакі
№
Бал
Від работы
0
1
Дамашняя работа
2
Работа з гексамі
3
Работа з карткамі
4
Актыўнасць на ўроку
1
2
Усяго
Ліст самаадзнакі
№
Бал
Від работы
0
1
Дамашняя работа
2
Работа з гексамі
3
Работа з карткамі
4
Актыўнасць на ўроку
Усяго
1
2
Ліст самаадзнакі
№
Бал
Від работы
0
1
Дамашняя работа
2
Работа з гексамі
3
Работа з карткамі
4
Актыўнасць на ўроку
1
2
Усяго
Ліст самаадзнакі
№
Бал
Від работы
0
1
Дамашняя работа
2
Работа з гексамі
3
Работа з карткамі
4
Актыўнасць на ўроку
Усяго
1
2
Download