Uploaded by svetlanaladyka1994

сценарий Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі

advertisement
Тэма: Занімай, Беларусь маладая мая, свій пачэсны пасад між народамі!
Мэты ўрока: спрыяць выхаванню ў маладога пакалення пачуцця гонару за сваю
краіну і яе герояў, павагі да свайго народу, да дасягненняў сваёй радзімы,
развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці
Настаўнік: Прывітанне, паважаныя сябры! Я віншую вас усіх з новым
навучальным годам. Спадзяюся, што ён будзе для вас самым паспяховым ва ўсіх
адносінах. Тэма нашага першага урока “ Занімай, Беларусь маладая мая,
свій пачэсны пасад між народамі!”. Гэта радкі з верша Янкі Купалы. Як вы іх
раземееце? (адказы вучняу). А цяпер для нас наступіў самы хвалюючы момант:
мы адпраўляемся з вамі у падароожжа!Прашу ўсіх заняць свае месцы. Наш цягнік
рухаецца і прыбывае на станцыю
“ Героі Беларусі”
Сябры, як вы думаеце, хто такі герой? (адказы вучняў). Сення я хачу вас
пазнаёміць з сапрауднымі героямі нашай краіны. Гэта тыя людзі, дзякуючы якім
нашу Беларусь ведаюць далёка за мяжой. Яны ўнеслі неацэнны ўклад ў развіццё
нашай Радзімы. Давайце пазнаёмімся з імі бліжэй!
Выступленне вучняў
Настаўнік: Я упэўнена , што вам было цікава пазнаёміцца з героямі Беларусі.
Але нам трэба рухацца далей. І мы спыняемся на станцыі
“Беларусь і спорт”.
У Беларусі фізічнай культуры і спорту, які ўжо стаў візітоўкай краіны на
сусветнай арэне, надаецца вялікая ўвага. Пра гэта кажуць высокія дасягненні
беларусаў на міжнародных спаборніцтвах, наяўнасць спартыўных збудаванняў
сусветнага класа і, вядома, актыўная падтрымка здаровага ладу жыцця і спорту
сярод жыхароў.
Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту - прыярытэты сацыяльнай
палітыкі Беларусі. І разам з падрыхтоўкай спартсменаў топ-ўзроўню ў краіне
асоба падтрымліваецца масавы, дзіцяча-юнацкі спорт. Дзякуючы такому
падыходу беларускія школы, ВНУ, а таксама дзіцячыя дашкольныя ўстановы
добра аснашчаны для заняткаў спортам.
Сёння ў краіне функцыянуе больш за 23 тысяч аб'ектаў фізкультурнаспартыўнага прызначэння.
Для прафесіяналаў і аматараў спорту ў Беларусі нямала аб'ектаў сусветнага класа,
якія становяцца пляцоўкамі буйных нацыянальных і міжнародных
спаборніцтваў.
Гэта:
шматпрофільны спартыўна-відовішчны комплекс "Мінск-Арэна" (чацвёртая па
ёмістасці пляцоўка ў Еўропе);
1
шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс "ЧыжоўкаАрэна";
палац спорту "Уручча";
вучэбна-трэніровачны цэнтр "Фрыстайл" са спартыўна-аздараўленчым
комплексам;
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту
"Раўбічы";
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскі падрыхтоўкі "Стайкі";
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў
Ратамцы;
вяслярныя каналы ў Брэсце і Заслаўі;
гарналыжны комплекс-курорт "Лагойск";
Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы";
"Барысаў-Арэна", якая ўвайшла ў дзесятку лепшых стадыёнаў свету, уведзеных
у строй ў 2014 годзе
Сёння ў краіне развіваецца больш за 130 відаў спорту. А якія з іх найбольш
папулярныя вы даведаецеся, калі разгадаеце рэбусы. (вучні выконваюць
заданне)
Найбольш папулярныя: лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт,
хакей, тэніс, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне,шахматы і шашкі.
Беларусь можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях:
чэмпіёнамі і прызёрамі галоўных стартаў чатырохгоддзя ў розныя гады сталі 200
спартсменаў. А якіх алімпійскіх чэмпіёнаў ведаеце вы? (адказы вучняў)
Кожны год колькасць буйных міжнародных турніраў, якія праводзяцца ў
Беларусі, расце: у 2015-м - 30, у 2016-м - 67, а ў 2017-м - больш за 80. Сярод самых
значных - чэмпіянат свету па хакеі-2014, юніёрскі чэмпіянат свету па біятлону2015, этапы Кубка свету па фрыстайле і мастацкай гімнастыцы, чэмпіянат свету
па канькабежным спорце 2018. ...
У 2019-м знакаміты комплекс "Раўбічы" упершыню прыме чэмпіянат свету па
летнім біятлоне, а галоўнай падзеяй года, зразумела, сталі II Еўрапейскія гульні
ў Мінску. Ў 2021-м беларуская сталіца сумесна з латвійскай Рыгай рыхтуецца
прыняць 85-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Як вы ведаеце у кожнага
спаборніцтва ёсць свій талісман. Я прапаную вам сабраць некаторыя з іх.(
вучні збіраюць талісманы. Гэта лісянё Лесік і зубр Волат).Дзякую вам за
работу.
А наш цягнік рухаецца далей і прыбывае на апошнюю станцыю
“ Сябры Беларусі”
2
Вучань: Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая радзім
Названа светла –
Бе-ла-ру-сь.
(Ю.Свірка )
Настаўнік: Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспубліка Беларусь выйшла на
міжнародную арэну не толькі ў якасці новай суверэннай дзяржавы, што з’явілася
ў выніку распаду СССР, але і як еўрапейская краіна, якая мае глыбокія
гістарычныя традыцыі дзяржаўнасці. Нягледзячы на аб’ектыўныя цяжкасці,
пасля атрымання незалежнасці Рэспубліка Беларусь змагла пабудаваць адносіны
са знешнім светам, не паступіўшыся сваімі нацыянальнымі інтарэсамі. Гэта
дазволіла нашай краіне ўпэўнена і эфектыўна прасоўваць і адстойваць свае
знешнепалітычныя мэты і прыярытэты.
Беларусь сёння – гэта суверэнная еўрапейская дзяржава, якая праводзіць
самастойную і міралюбівую знешнюю палітыку, актыўна развівае
супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, уносіць
значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі і стабільнасці.
Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 177 краінамі свету.
Асноўнымі партнёрамі нашай краіны з’яўляюцц : Германія, Польшча,
Расія,Україна, Літва, Латвія, КНР, Азербайджан, Грузія, Казахстан,
Туркменістан, Бразілія, Венесуэла, Куба, ААЭ. ( я парпаную вам знайсці
некаторыя з гэтых краін на карце свету)
Настаўнік : Вось і закончылася наша падарожжа , але гэта толькі сёння. На
ўроках мы прадоўжым падарожнічаць па родным краі, каб яшчэ і яшчэ раз
упэўніцца, што наша краіна Беларусь прыгожая і цікавая.
Мне хочацца нагадаць вам – любіце і шануйце сваю краіну, сваю родную
зямлю!
Вы шануйце свой край, родны край, беларусы!
Беражыце лясы, каб зямля не хварэла,
3
Каб цвілі верасы, каб Айчына квітнела! ( вучні пішуць на
лістах пажаданні сваёй краіне)
Я жадаю вам вырасці дастойнымі людзьмі, любіць і берагчы свой родны куток
– нашу Беларусь. Я спадзяюся, што ў вас гэта атрымаецца!
4
Download