Тэма ўрока: Ядвігін Ш. Апавяданне “Дуб-дзядуля”. Мэты і задачы ўрока: адукацыйныя – пазнаёміць з асноўнымі звесткамі пра жыццё і творчасць Ядвігіна Ш., на прыкладзе апавядання “Дуб-дзядуля” паказаць адметнасць апавяданяў пісьменніка; развіццёвыя – удасканальваць навыкі аналізу эпічных твораў, развіваць вуснае маўленне; выхаваўчыя – садзейнічаць выхаванню эстэтычнага густу і цікавасці да літаратурнай спадчыны. Тып урока – урок камбінаванай будовы. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік «Беларуская літаратура. 10 клас», камп’ютар. Ход урока 1. Арганізацыйны момант. 2. Паведамленне тэмы, вызначэнне мэт і задач урока. Сёння мы з вамі пазнаёмімся з жыццём і творчасцю беларусскага пісьменніка, журналіста, аднаго з заснавальнікаў беларускай прозы — Ядвігіна Ш. Разгледзім і прааналізуем яго апавяданне “Дуб-дзядуля”. 3. Праверка дамашняга задання. 4. Вывучэнне новага матэрыялу. 4.1. Паведамленне настаўніка. Ядвігін Ш. Ён вучыўся ў Дуніна-Марцінкевіча, вучыў Янку Купалу і нават здзейсніў пешае падарожжа ад Вільні да Карпілаўкі, якое адным з першых беларускіх аўтараў занатаваў у нататках. 4.2. Прагляд прэзентацыі “Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна Ш.” 4.3. Узнаўляльная гутарка. 1. Сапраўднае імя Ядвігіна Ш. (Антон Лявіцкі). 2. Дзе і калі нарадзіўся Ядвігін Ш.? ( 4 студзеня 1869 года ў маёнтку Добасна). 3. Якую адукацыю атрымаў Антон Лявіцкі? (Скончыў Мінскую гімназію і недавучыўся на медыцынскім факультэце Маскаўскага ўніверсітэта). 4. Чым пісьменнік зарабляў на жыццё, дзе працаваў? (Прайшоў стажыроўку ў маскоўскай аптэцы, быў памочнікам правізара ў мястэчку Радашковічы, займаўся камерцыйнай справай, працаваў сакратаром, загадчыкам літ. аддзела “Нашай нівы”, тэхнічным рэдактарам у часопісах”Саха” і “Лучынка” ). 5. Як называецца першае апавяданне Ядвігіна Ш. на беларускай мове? (“Суд”) 4.4. Аналіз апавядання Ядвігіна Ш. “Дуб-дзядуля”. Складанне кластара “Вобразы-сімвалы”. 1. Якая тэма і ідэя апавядання Ядвігіна Ш.? 2. Пералічыце вобразы-сімвалы, ужытыя ў апавяданні “Дуб-дзядуля”. Патлумачце іх. Жывая вада Праца Дуб Вобразы Бяда Цярпенне 3. Растлумачце алегарычны сэнс твора. 5. Замацаванне вывучанага. 5.1. Паведамленне настаўніка. Сёння на ўроку мы пазнаёміліся з асобай пісьменніка, на жыццёвым шляху якога было шмат цікавага: ад працы правізарам да літаратурнай творчасці і палітычнай дзейнасці. 5.2. Эўрыстычная гутарка. 1. Ядвігін Ш. — гэта псеўданім …(Антона Іванавіча Лявіцкага). 2. Дзе нарадзіўся Ядвігін Ш. ? (У маёнтку Добасна). 3. Дзе будучы пісьменнік набываў веды? (У Мінскай гімназіі). 4. Чаму Ядвігін Ш. быў выключаны з Маскоўскага ўніверсітэта? (За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях). 5. Які твор быў перакладзены пісьменнікам на беларускую мову падчас зняволення і знаходжання ў маскоўскай турме? (“Сігнал” У. Гаршына). 6. Як называлася першае апавяданне, змешчанае ў газеце "Наша доля" пад псеўданімам Ядвігін Ш.? (“Суд”). 7. Апавяданне "Дуб-дзядуля" з’яўляецца містычным, алегарычным ці фантастычным? (Алегарычным). 8. Якая праблема з’яўляецца цэнтральнай у апавяданні? (Каштоўнасць і сэнс чалавечага існавання). 9. Што ўвасабляе дуб-дзядуля? (Мудрасць, моц, дабрыню, жыццёвую сілу, трываласць, даўгавечнасць, стойкасць). 10. Ці мае маналог дуба павучальны змест? Чаму? 6. Падвядзенне вынікаў, выстаўленне адзнак. 7. Інфармацыя пра дамашняе заданне і інструктаж па яго выкананні. Прачытаць драму “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы.