Uploaded by kovalenkoam149

сачыннне бел яз

advertisement
Нядаўна я адкрыл для сябе новага беларускага мастака - Івана Пратасеня
Міхайлавіча. Гэты мастак нарадзіўся ў вёсцы Старцэвічы. Беларускі графікакварэліст. У 1957 скончыў Мастацкую вучэльню ў Менску, а таксама
Маскоўскі паліграфічны інстытут у 1965 годзе. Працаваў мастаком
дзяржаўнага камітэта на тэлебачанні і радыёвяшчанні, мастацкім рэдактарам,
займаўся афармленнем мастацкіх кніг. Усё жыццё яго звязана з
рэалістычным мастацтвам, усю жыцце ён прысвяціў гэтаму стылю. Натхняе
мастака жыццё нашай радзімы, жыццё людзей.
Мне вельмі спадабалася яго карціна "Хлеб". На гэтай карціне намаляваны
стол, на якім знаходзіцца ручнік, а на ім ляжаць пяць боханаў хлеба. Гэтыя
боханы ляжаць на першым плане. Я лічу што так мастак паказвае значнасць
хлеба для людзей, бо хлеб- усяму галава. Таксама яны паказаны румянымі і
прыгожамі. Бо хлеб заўседы пяклі з любоўю і клопатам, аднасіліся да яго с
павагай. Колеры, якія выкарыстоўваюцца аўтарам карціны, дапамагаюць нам
зразумець, што хлеб толькі што дасталі з печы. У гонар хлеба складалі гімны,
песні, здзяйснялі абрады, ладзілі святы, прымеркаваныя да заканчэння збору
ўраджаю. Сустракалі хлебам жаніха і нявесту, віталі нованароджанага,
дарагіх гасцей. Ва ўсіх гэтых народных абрадах заключаны чалавечая
мудрасць, паважлівае стаўленне да хлеба, якое перадавалася ад пакалення да
пакалення і прививалось дзіцяці літаральна з першых дзен жыцця. Адвеку
стагоддзяў хлеб быў не простай ежай. Ён быў меркай не толькі грамадскага
дабрабыту, але і чалавечай сумлення. Ручнік мае невялікі, але вельмі
характэрны і прыгожы ўзор.Скарынка пакрывае румяную выпечаную
цаглінку. Яна карычневага колеру. Сонечныя прамяні асвятляюць гэтую
хрумсткую скарыначку, якую так і хочацца адарваць. Хлеб выглядае свежым
і мяккім. Карціна абуджае апетыт. Побач з хлебам намалявана маленькая
сальніца з соллю. І гэта вельмі зразумела, бо дарагіх і жаданых гасцей на Русі
сустракалі пасыпаным соллю хлебам. Маладых бацькі абавязкова
дабраслаўлялі караваем, каб іх сямейнае жыццё было шчаслівым і лёгкім.
Таксама з хлебам ішлі ў госці да тых, у каго нараджалася дзіця. Паколькі ў
былыя часы не было такіх тэхналогій, як цяпер, хлеб даставаўся значна
цяжэйшымі намаганнямі, меў больш высокую значнасць. Таксама існавала
такое меркаванне, што, калі ў хаце заўсёды меўся хлеб, то сям'я была
заможная, забяспечаная. Хлебу былі прысвечаныя шматлікія хвалебныя
спевы, пра яго складалі прыказкі.
Побач з хлебам і сталлю стаіць вялікі гліняны збан. Мне здаецца што ен
запоўнены малаком. Бо нават мая бабуля хранила ў таком збане малако. Сам
збан выкананы даволі проста: шырокае рыльца і яшчэ шырэйшая ніжняя
частка.Гэта дае нам зразумець што ен выраблены прастым майстрам.Колеры,
у якія размаляваны збан паказваюць, што ён знаходзіцца на сонца.
На стале таксама знаходзіцца тры прыгожыя васількі. А крыху далей стала
відаць вуліца і невялікі лясок. Усё гэта надае карціне атмасферу утульнасці і
цяпла. Акрамя гэтага яна мне нагадала вечары, калі я быў у бабулінай весцы.
Карціна стварае адчуванне бяспекі і спакою. Яна выглядае ярка і хупава.
Апроч карціны "Хлеб" мне вельмі спадабаліся і іншыя карціны Івана
Пратасеня. І я вельмі б хацеў аднойчы зірнуць на яго карціны ўжывую.
Download