Загрузил nenartovich.tany21

Занятак па адук. вобл. %22Чалавек і прырода%22 Развітанне з восеню

Реклама
Канспект занятку па адукацыйнай вобласці Дзіця і прырода на тэму “Апошні
харавод лісця”
ПЗ.:Сяр., Сяр*.: Працягваць фарміраваць уяўленне аб дрэвах; аб зменах якія
адбываюцца восенню; Замацаваць назву колераў ( чырвоны, жоўты, аранжавы,
зялёны, карычневы). Развіваць цікавасць да аб’ектаў і з’яў прыроды. Выхоўваць
гуманнае стаўленне да прыроднага свету.
Ход занятку:
- Добрай раніцы!
Усміхніцеся хутчэй,
І ўвесь сенняшні дзень будзе весялей!
Мы пагладзім лобік, носік і шчочкі,
Будзем мы прыгожымі, як у асеннім садзе лісточкі!
Растром далоні мацней, мацней,
Вушкі мы зараз патром і здароўе зберажом.
Усміхнемся зноў, і скажам:
«Вель рады мы табе, наш новы ранак!» (2 мін)
- Якія вы малыйцы, як дружна прывіталіся! (Раздаецца гук відэазванку.
Сюрпрызны момант – відэапасланне ад Лесавічку)
- Добрай раніцы, мае маленькія сябры, я маленькі Лесавічок. Хачу звярнуцца да
вас за дапамогай! Вы ужо даўно ходзіце ў дзіцячы сад і , напэўна, многае
ведаеце. Вось і я пайшоў у наш лясны дзіцячы сад і выхавацель задала мне
заданні, але аднаму мне з імі не справіцца. Можаце мне дапамагчы? (паўза)
Вельмі здорава! Буду вам вельмі ўдзяны. А заданні я пераслаў праз паштальёна.
(5 мін)
Вых. - А я думаю, што гэта за пасылка на парозе нашага сада была. Вось чыя
яна Лесавічка! Ну што, дзеці, будзем дапамамагаць нашаму новаму сябру?
Дзеці: - Да!
Першае заданне, якое прапанаваў нам Лесавічок. Есць два малюнкі, якія
неабходна параўнаць.
Пытанні:
- Якая пара года адлюстравана на малюнках?
- Дакажыце, што адлюстравана восень!
- Чым яны адрозніваюцца?
- Як, вы лічыце калі такая восень бывае як на першым малюнку? (як на другім?)
(4 мін)
Выхавацель: Вельмі добра справіліся з першым заданнем! Ну што ідзём далей?
Выбіраем наступнае заданне і чытаем! Адгадайце загадку, а загадка гучыць
так:
Лісце ў паветры кружацца,
Ціха на траву кладуцца.
Скідае лісце сад Гэта проста. (лістапад)
-Як вы думаеце, што такое лістапад?
-Лістапад -гэта опаданне лісця з дрэў і кустоў. Давайце і мы зробім лістапад.
Для гэтага што нам патрэбна? Правільна! Лісцікі. Хто мне падкажа лісты якога
колеру асенняе лісце? Усё ж вы ведаеце. Калі ласка, вазьміце лісцікі колераў
восені. (раздаю дзецям лісты з фаамірана). (6 мін)
Фізкультхвілінка (2,5мін)
Хмары ў небе кружацца. (Дзеці пагойдваюцца з нагі на нагу).
Што ні крок, то лужынка. (Хада на месцы, высока паднімаючы калені).
Дзень восеньскі хмурыцца, (Рукі на поясе павароты налева-направа),
Лістапад на вуліцы. (Круцяцца на месцы).
Па дарозе сцелецца (Лёгка бягуць па крузе).
Жоўтая мяцеліца.
Выхавацель: - Які рознакаляровы лістапад у нас атрымаўся! А цяпер, я далічу
да 3, і на лік 3 вы хуценька вазьміце па аднаму лісціку і падайце мне. (зачытваю
заданне). А лісцікі у нас незвычайныя, а з заданнямі. Калі адказ на пытанне да
хлопаем, калі не топаем.
Гульня (да ці не)
- Увосень квітнеюць кветкі? (не)
- Увосень растуць грыбы? (да)
- Хмаркі сонца закрываюць? (да)
- Звяры норкі закрываюць? (да)
- Ураджай усё збіраюць? (да)
- Птушыныя зграі ляцяць? (да)
- Часта-часта льюць дажджы? (да)
- Ці дастаем боты? (да)
- Сонца свеціць вельмі горача? (не)
- Можна дзецям загараць? (не)
- Ну а што ж трэба рабіць?
Курткі, шапкі апранаць? (да)
- Ірына Адамаўна, перадайце, калі ласка, Лесавічку нашы адказы на заданні.
Поспехаў яму у садочку!
А вось і ён прыслаў відэапаведамленне. - Вялікі дзякуй ,Вам – сябры за адказы
на пытанні! Цяпер я буду шмат ведаць пра восень, пра яе колеры.
Вось так восень уступае у свае правы яркімі колерамі, а затым адыходзіць
карычневымі колерам. Але пасля яе наступіць не менш цікавая пара года! Хто
падкажа якая? І на наступны год восень верніцца з усёй сваёй прыгажосцю. А
на цяпер скажам её: Дапабачэння!
Вялікі дзякуй, дзеткі, за працу на занятку. Што вам спадабалася на занятку?
Што не спадабалася? Чаму?
Дадатковае заданне
Цяпер я дам вам наш лісточак і вы перадаючы яго адзін аднаму будзеце казаць
якая бывае восень. (Адказы дзяцей)
(Залатая, сумная, доўгая, дажджлівая, пярэстая, цёплая, халодная,
рознакаляровая, прыгожая, хмурная, вясёлая)
Скачать