Uploaded by marina_glushko_85

М.У.Глушко. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне

advertisement
АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ ЛЯХАВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА № 1 г.ЛЯХАВІЧЫ”
Абласныя краязнаўчыя чытанні педагагічных работнікаў, прысвечаных
200-годззю з дня нараджэння Ф.М.Дастаеўскага
Секцыя: “Школьнае краязнаўства як аснова грамадзянскапатрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення”
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі
сродкамі краязнаўчай дзейнасці
Аўтар:
Глушко Марына
Уладзіміраўна,
настаўнік гісторыі
Адрас:
г.Ляхавічы
вул.Я.Купалы,13
тэл.8 (016) 33 3288440
Ляхавічы 2021
Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да месца, дзе нарадзіўся і
вырас, да людзей свайго горада або вёскі. У сучасных умовах выхаваць у
вучняў цікавасць да гісторыі і культуры свайго народа, нацыянальную
годнасць і самасвядомасць дапамагае актыўная краязнаўчая дзейнасць з
улікам мясцовых традыцый і культурных каштоўнасцей рэгіёна.
Сваю сістэму краязнаўчай работы будую ў комплексе і вяду па
некалькіх узаемазвязаных блоках-модулях: “Пазнанне праз вучобу”, “Веды
і пошук”, “Памяць і традыцыі”, “Творчасць і карысць”.
Галоўныя задачы блока-модуля “Пазнанне праз вучобу”: усебаковае
вывучэнне сваёй мясцовасці і назапашванне краязнаўчага матэрыялу,
выкарыстанне гэтага матэрыялу ў выкладанні вучэбных прадметаў. На
вучэбных занятках па гісторыі, грамадазнаўстве актыўна выкарыстоўваю
мясцовы матэрыял, што значна палягчае засваенне вучэбнай праграмы,
робіць веды навучэнцаў больш трывалымі і глыбокімі. Краязнаўчы
матэрыял выкладаецца на вучэбным занятку як мною, так і загадзя
падрыхтаванымі вучнямі. Напрыклад, пры вывучэнні гісторыі Беларусі
праграмай прадугледжана тэма “Наш край”, дзе матэрыял разглядаецца праз
гістарычныя падзеі сваёй мясцовасці: вучні рыхтуюць паведамленні аб
знакамітых земляках, архітэктурных помніках Ляхавіцкага краю або
абапіраючыся на вядомыя факты з гісторыі краіны і краязнаўчы матэрыял,
вызначаюць, які ўрон быў нанесены Беларусі і Ляхавіцкаму раёну ў гады
Вялікай Айчыннай вайны.
Патэнцыял такіх урокаў вельмі карысны і для падрыхтоўкі вучняў да
ўдзелу ў краязнаўчай алімпіядзе.
Асаблівасцю блока-модуля “Веды і пошук” з’яўляецца тое, што ён
ставіць настаўніка і вучняў у становішча даследчыкаў. Сярод вучняў
заўсёды знаходзяцца тыя, каму цікава адкрываць новыя старонкі ў гісторыі
сваёй малой радзімы. Вучні сустракаюцца з удзельнікамі падзей і іх
родзічамі, шукаюць, збіраюць, вывучаюць і сістэматызуюць матэрыял,
рыхтуюць на яго аснове навукова-даследчую работу, інтэрактыўныя
плакаты, промапрадукцыі, інфармацыйныя стэнды, а потым прэзентуюць іх
на краязнаўчых чытаннях, творчых конкурсах, канферэнцыях, выхаваўчых
мерапрыемствах.
У гэтым плане найбольш шырока былі раскрыты такія тэмы як
“Праваслаўная душа малой радзімы”. Работа раскрывае гісторыю
ўзнікнення і развіцця праваслаўя на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна,
паведамляе пра жыццёвы шлях і духоўную спадчыну святароў роднага
краю. Па выніках даследавання быў аформлены буклет “Праваслаўная душа
малой радзімы”. Работы “Маёнтак Бохвіцаў: мінулае і сучаснае”, “Маёнтак
Чарноцкіх: мінулае і сучаснае” знаёмяць з гісторыяй іх стварэння, яе
уладальнікамі, па выніках даследвання вучнямі былі зроблены міні-макеты
сядзібаў, якія ў раённым конкурсе архітэктурных макетаў “З глыбіні
стагоддзяў” былі адзначаны Д 2 ступені.
Даследванні вядуцца і па вывучэнн біяграфій землякоў: інтэрактыўны
плакат “Нашых землякоў цудоўнае сузор’е”, на якім размешчаны партрэты
людзей Ляхавіччыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё малой радзімы,
краіны; інфармацыйны матэрыял “Напалеон Чарноцкі. Пагасшая зорачка
Ляхавіччыны” прысвечаны публіцысту, перакладчыку Напалеону
Чарноцкаму; даследаванне “След чорнага ветру” у лёсе майго земляка”,
мэтай, якога было вывучэнне жыццёвага шляху земляка, удзельніка
ліквідацыі Чарнобыльскай аварыі Равякі В. А.
Даследчая і пошукавая дзейнасць вучняў была прысвечана падзеям
Вялікай Айчыннай вайны. У рабоце “Уклад маіх землякоў у Вялікую
перамогу” былі разгледжаны прыклады ўдзелу землякоў і іх уклад у
перамогу над фашызмам. Работа “Настаўнік у ваенным мундзіры” –
даследаванне жыццёвага шляха ветэрана Вялікай Айчыннай вайны,
настаўніка Каныгіна М.Ц. на аснове асабістых дзённікаў.
Пошукавая дзейнасць дае ключ да спазнання сваёй гісторыі,
традыцый, жыцця і побыту жыхароў сваёй малой радзімы. Экскурсіі,
вандроўкі, падарожжы, якія праводзяцца ў рамках блока-модуля “Веды і
пошук”, накіраваны на вывучэнне памятных і гістарычных месцаў,
прамысловых і прыродных аб’ектаў, збор краязнаўчага матэрыялу. У
рамках невялікай вандроўкі вучнёўскі атрад “Мы - беларусы” выявілі
цікавыя гістарычныя факты, пазнаёміліся з мясцовымі жыхарамі, папоўнілі
знаходкамі краязнаўчы вугалок кабінета гісторыі, а ў рамках праекта “Сем
цудаў малой радзімы” вучні вывучалі гісторыі сваіх населеных пунктаў, а
па выніках даследчай дзейнасці былі аформлены інфармацыйныя стэнды з
кароткай даведкай пра населены пункт.
Такім чынам, даследчая і пошукавая дзейнасць дапамагае вучням
убачыць, колькі яшчэ таямніц хавае малая радзіма.
Блок-модуль “Памяць і традыцыі” сутыкаецца з гераічным мінулым
свайго народа, вывучаючы і захоўваючы традыцыі пакаленняў. Аб
гераічным мінулым на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна распавядаюць
шматлікія брацкія магілы і помнікі загінуўшым воінам і партызанам. У час
краязнаўчай экскурсіі “Па месцах баявой славы” вучні вывучылі і апісалі
помнікі ваеннай гісторыі, стварылі інтэрактыўную карту “Зорачка на карце
раёна”.
Разам з вучнямі правожу акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў і
магіл загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, арганізоўваю
велапрабег “Каб памяталі”, экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць-герой,
мемарыяльны комплекс Хатынь, гісторыка-культурны комплекс “Лінія
Сталіна”, музей СШ № 2 г.Ляхавічы. Наведваем і музейную пакой
Ляхавіцкага РАУСа, суд Ляхавіцкага раёна, а ў рамках адзінага дня
інфармавання “ШАГ” наведалі батальён кіравання 8-ай радыётэхнічнай
брыгады Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе вучні пазнаёміліся з
гісторыяй станаўлення і развіцця вайсковай часці.
Правожу гадзіну памяці “Рэха афганскай вайны”, на якой вучні
знаёмяцца з падзеямі вайны, успамінаем тых землякоў, хто ваяваў, хто
загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак.
Такім чынам блок-модуль “Памяць і традыцыі” забеспячвае духоўнамаральнае выхаванне дзяцей, адраджае сапраўдныя духоўныя каштоўнасці
беларускага народа, захоўвае і развівае яго слаўныя баявыя і працоўныя
традыцыі.
Чацвёрты блок-модуль “Творчасць і карысць” больш эфектыўна
дазваляе задаволіць індывідуальныя пазнавальныя інтарэсы навучэнцаў,
арганізаваць дзейнасць, накіраваную на развіццё асобы кожнага
канкрэтнага вучня.
Правожу інфармацыйныя і класныя гадзіны, арганізоўваю сустрэчы з
цікавымі людзьмі малой радзімы, пазнавальныя віктарыны і квэсты,
выставы. Адной самай прыгожай часткай блока-модуля з’яўляюцца
абрадавыя святы: рыхтуюцца і праводзяцца Масленіца, Пасха, Каляда,
неабходна адзначыць, што сцэнарыі грунтуюцца на выкарыстанні
фальклорнага матэрыялу Ляхавіцкага краю.
У рамках дадзенага блока-модуля прымаем актыўны удзел у
даследчых, творчых раённых, абласных, рэспублікансканскіх конкурсах.
Удзел у конкурсах лічу надзвычай важным, бо яны даюць магчымасць
развіваць у вучняў самастойнасць, творчасць, уменне збіраць, даследаваць,
сістэматызаваць і презентаваць матэрыял. Так за мінулы навучальны год
было заваявана 3 Дыпломы рэспубліканскага і 6 дыпломаў абласнога
ўзроўняў адпаведна: “Войны священные страницы” - Д 2 ст., Д 3 ст.,
“Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць” - Д 2 ст. і Д 3 ст., “Духоўныя каштоўнасці
рэгіена ў змесце дзейнасці музея” - Д 3ст., “Падарожжа па малой Радзіме” Д 2ст., “Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем” - Д 2ст..
Вопыт работы быў прадстаўлены на рэспубліканскай выставеконкурсе навукова-метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту па
грамадзянска-патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі і адзначаны
Дыпломам 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Уключаючы вучняў у краязнаўчую работу, я імкнуся выконваць і
важную сацыяльную місію: выхоўваць патрыятычныя пачуцці, пашыраць
веды аб родным краі, яго гісторыі, развіваць цікавасць да мінулага і
сучаснага, садзейнічаць разуменню прыгажосці, асаблівасці і непаўторнасці
роднай зямлі, выхоўваць Грамадзяніна сваёй краіны. А без гэтага ў нашым
грамадстве не можа быць будучыні.
Download