Загрузил marina.petukh

хімічная прамысловасць 8 клас

реклама
Тэма: Хімічная прамысловасць.
Мэта: сфарміраваць веды аб хімічнай прамысловасці і яе асноўных групах галін:
горнахімічнай, асноўнай хіміі, хіміі арганічнага сінтэзу;працягнуць развіццё навыкаў
самастойнай і групавой работы;
развіваць уменні характарызаваць галіны хімічнай прамысловасці, тлумачыць прынцыпы
размяшчэння прадпрыемстваў, прычыны хуткага развіцця хімічнай прамысловасці;
вызначыць асноўныя раёны размяшчэння хімічнай прамысловасці ў свеце і РБ; выхоўваць у
вучняў экалагічную культуру.
Абсталяванне: карта “Хімічная прамысловасць свету”, атлас 8 кл.,;
карта “Хімічная прамысловасць Свету”, падручнік.
Ход урока.
І Праверка дамашняга задання.
Выкананне тэставых заданняў па тэме “Машынабудаванне”.
1.Машынабудаванне вырабляе прадукцыю:
а) халадзільнікі; б) камп’ютэры; в) мэблю; г) самалёты.
2.У атрыманні сыравіны машынабудаванне звязана з :
а) хімічнай прамысловасцю; б) энергетыкай; в) чорнай металургіяй.
3.Машынабудаванне мае цесныя сыравінныя сувязі:
а) з харчовай; б) машынабудаўнічыя заводы цесна звязаны паміж сабой; в) з тэкстыльнай.
4.Прадпрыемствы па вытворчасці абсталявання для машынабудаванняразмешчаны:
а) у цэнтрах чорнай металургіі; б) паблізу спажыўца; в) каля буйных марскіх партоў.
5.У раёнах спажывання размяшчаюцца:
а) прадпрыемствы па выпуску сельскагаспадарчай тэхнікі; б) прадпрыемствы
радыёэлектронікі; в) прадпрыемствы хімічнага абсталявання.
6.Прадпрыемствы па выпуску трактароў мэтазгодна размяшчаць:
а) каля буйных марскіх партоў; б) у цэнтрах чорнай металургіі; в) у раёнах спажывання.
7.У раёнах спажывання размяшчаюцца:
а) прадпрыемствы па вытворчасці абсталявання для хімічнай прамысловасці;
б) аўтамабілебудаванне; в) вытворчасць камп’ютэраў.
8.Буйнейшым вытворцам аўтамабіляў з пералічаных ніжэй краін з’яўляецца:
а) Паўднёвая Карэя; б) Вялікабрытанія; в) Японія.
ІІПастаноўка мэты ўрока.
ІІІ Актуалізацыя ведаў:
Хімічная прамысловасць- адна з самых маладых галін.Вялікая роля належыць хімічнай
прамысловасці ў развіцці сельскай гаспадаркі (мінеральныя ўгненні, ядахімікаты),
вытворчасці тавараў народнага ўжытку ( мыйныя сродкі, фарбавальнікі, лакі ,фарбы, бытавыя
хімікаты), паляпшэнні быту і жыцця людзей. Акрамя таго, хімічная прамысловасць з’яўляецца
ахоўнікам усяго жывога на Зямлі. Яна выпускае лякарствы для чалавека і жывёл, сродкі аховы
раслін, кіслоты і шчолачы для абясшкоджвання сцёкаў і ачысткі сцёкавых вод.
ІV Кіраванне самастойнай дзейнасцю вучняў.
Вучні працуюць у групах.
Пытанні для 1 групы:
1.Якія мінеральныя рэсурсы служаць сыравінай для хімічнай прамысловасці?
2.Чым адрозніваецца хімічная прамысловасць ад іншых галін?
1. Вывучыце карту “Хім. Прамысловасць” і назавіце буйнейшыя раёны і цэнтры хім.
прамысловасці.
4.* Чаму хімічная прамысловасць сканцэнтравана ў асноўным у развітых краінах?
5. Разглядзіце схему “Склад хімічнай прамысловасці” (рыс.788). Дапоўніце схему: якія
галіны яшчэ належаць да хімічнай прамысловасці.
Пытанні для 2 групы:
1. Асноўная прадукцыя хіміі арганічнага сінтэзу.
2. Што служыць сыравінай для хіміі арганічнага сінтэзу?
3.*Разгл. мал.81. Прывядзіце прыклады пластмасавых вырабаў.Складзіце схему
“Выкарыстанне пластмас”.
4.Прывядзіце прыклады выкарыстання вырабаў хімічнай прамысловасці ў быце.
5.Якія фактары аказваюць уплыў на размяшчэнне прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на
арганічным сінтэзе.
Пытанні для 3 групы:
1.Як называецца галіна, якая выпускае мінеральныя ўгнаенні?
2.Які фактар аказвае ўплыў на размяшчэнне прадпрыемстваў асноўнай хіміі?
3. З дапамогай карты вызначце, у якіх краінах Свету развіта хімічная прамысловасць?
4.Складзіце схему “Сувязь хімічнай прамысловасці з галінамі гаспадаркі”.
5.Якія экалагічныя праблемы ўзнікаюць у раёнах размяшчэння хімічных прадпрыемстваў?
Шляхі іх вырашэння.
VПраверка выканання заданняў. Абмен ведамі.
VI Выніковы кантроль.
1 узровень (1-2 б.)
Ці правільнае сцверджанне:
а) Хімічная прамысловасць атрымлівае сыравіну з адходаў прамысловай вытворчасці;
б) Сыравінай для хімічнай прамысловасці служыць нафта.
2 узровень (3-4 б.)
Выберыце правільны адказ:
1. Хімічная прамысловасць пастаўляе сельскай гаспадарцы:
а) гуму; б) удабрэнні; в) фарбавальнікі.
2. Галінамі хімічнай прамысловасці з’яўляюцца:
а)горнахімічная; б)станкабудаванне; в)асноўная хімія;г)хімія арганічнага сінтэзу.
3 узровень (5-6 б.)
Знайдзіце суадносіны:
1. 1) Хімія арганічнага сінтэзу а)яе прадукцыя пластмасы, хімічныя валокны, сінтэтычны
каучук.
2) Асноўная хімія б)мінеральныя ўгнаенні.
2. 1)Хімія арганічнага сінтэзу а)прадпрыемствы размяшчаюцца ў раёнах развітой сельскай
гаспадаркі і паблізу
радовішчаў калійных солей,апатытаў
2)Вытворчасць мінеральных б)прадпрыемствы размяшчаюцца паблізу угнаенняў крыніц вады
і буйных электрастанцый.
4 узровень (7-8 б.)
У якім накірунку неабходна правесці змены ў хімічнай прамысловасці Беларусі, зыхадзячы з
асаблівасцяў гэтай галіны?
5 узровень (9-10 б.)
Прывядзіце доказы таго, што хімічная прамысловасць прадстаўляе пагрозу экалагічнай
бяспецы.
VII Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія
Пра што новае і цікавае вы даведаліся? Што спадабалася на ўроку больш?
Пастаўце “+” у адпаведных месцах: мая праца праца настаўніка
форма ўрока змест урока
VIII Заданне на дом. §23
Скачать