Тэма ўрока : Разнастайнасць павукападобных Задачы: Адукацыйныя: пашырыць прадстаўленне аб разнастайнасці павукападобных, іх значэнні ў прыродзе і ролі ў жыцці чалавека; Развіваючыя: садзейнічаць развіццю уменняў параўноўваць, аналізавапць, рабіць лагічныя вывады; Выхаваўчыя: выхоўваць самастойнасць і мэтанакіраванасць, прывіваць навыкі санітарна-гігіенічнай культуры, фарміраваць экалагічную культуру. Абсталяванне: табліца “Клас Павукападобныя”, калекцыя павукападорбных, ЭСН “Біялогія. Заалогія” Тып урока: камбінаваны Ход урока: І. Праверка дамашняга задання. Варыятыўнае апытванне Выпішыце лічбы, якія адпавядаюць звесткам аб ракападобных (І варыянт) і павукападобных (ІІ варыянт) 1. Цела звонку мае хіцінавае покрыва 2. Цела складаецца з двух аддзелаў: галавагрудзі і брушка 3. Брушка членістае 4. Брушка нечленістае 5. Маюць 4 пары ног 6. На галаве ёсць вусікі 7. Вусікаў няма 8. Вусікаў дзве пары – доўгія і кароткія 9. Маюць простыя вочы ці зусім іх не маюць 10. У большасці па 2 скаладаныя фасетачныя вока 11. Орган дыхання – жабры 12. Дыханне трахейна-лёгачнае 13. Крывяносная сістэма незамкнутая 14. Нервовая сістэма складаецца з каляглоткавага кальца і брушнога нервовага ланцужка 15. Органы выдзялення – мальпігіевыя сасуды 16. Органы выдзяення – зялёныя залозы 17. Галава спераду ўтварае востры шып з зазубінамі Ракападобныя 1, 3, 6, 8, 10, 11, 13, 14, 16, 17 Праверка правільнасці адказаў ІІ. Матывацыя - Павукапабодныя 1, 2, 4, 5, 7, 9, 12, 13,14, 15 Паслухайце, аб чым гаворыць адна са старажытнагрэчаскіх легенд. У тыя далёкія часы ў Лідзіі жыла Арахна – дачка фарбавальніка пурпурам Ідмана. Славілася яна тым, што не было ёй роўных у мастацтве плясці ўзорчатыя тканіны і ткаць дываны. І вось, Арахна ўявяла сябе роўнай Багам, роўнай Сонцу. Яна паспрачалася з Афінай і выткала тканіну прыгажэйшую за тканіну багіні. Тая, у пакаранне за дзёрзкасць спаборнічаць з багамі, парвала тканіну і ператварыла Арахну ў павука, наказаўшы вечна ткаць павуціну. Ад імя Арахны пайшла лацінская назва павукоў – арахніды. А як называецца навука, якая займаецца вывучэннем павукоў? (Арахн - павук, логас - навука). Арахналогія. - Жыццядзейнасць павукоў мы звязваем з лоўчымі сеткамі павуціння. А ці ўсе павукападобныя плятуць павуціну? На гэта пытанне мы зможам адказаць вывучыўшы новую тэму. Як вы думаеце, аб чым будзе ісці гаворка? На мінулым уроку вы пазнаёміліся з вобразам жыцця і будовай павукоў ІІІ. Пастаноўка задач: Ведаю Знешнюю будову Унутраную будову Хачу даведацца Даведаваўся Разнастайнасць ІУ. Вывучэнне новай тэмы А як утварылася слова “павук”? Даведка са слоўніка: “Агульнаславянскае імя павука ўтворана з дапамогай прыстаўкі “па” ад “онк”, роднаснаму грэчаскаму “онкас” – кручок, лацінскаму “анкус” – маючы крывыя рукі, сратажытнаіндыйскаму “акаці” –згібае. Значыць, павук – крываручка і крываножка” Сярод павукападобных есць і жывёлы, з якімі мае справу і аграном, і медык, і ветэрынар. Якія гэта павукападобныя? Чаму да іх праяўляюць інтарэс людзі розных спецыяльнасцей? - Параўнальная характарыстыка павукоў, кляшчоў, скарпіёнаў (работа ў парах з падручнікам) Прыкметы Колькасць Памеры Часткі цела Асаблівасці харчавання Канечнасці галавагруддзяў Іншыя асаблівасці Прадстаўнікі Павукі Кляшчы У. Фізкультхвілінка УІ. Замацаванне Практыкаванне: “тоўстыя” і “тонкія” пытанні Скарпіёны - - 1. 2. 3. 4. 5. 6. 7. 8. - - Як вы думаеце, што дало магчымасць павукападобным заняць новую нішу жыццядзейнасці – сушу? Ці правільна сцвярджэнне, што павукі ратуюць Зямлю ад мух? Пералічыце прыстасаванні павукападобных да паразітычнага спосабу жыцця (Ротавыя канечнасці грызучага тыпу ці маюць колючы хабаток, злітае цела, малыя памеры) Пералічыце атрады павукападобных, якія мы сёння вывучылі. Вядомы такі гістарычны факт. Восенню 1724 года французкая армія ўступіла на тэрыторыю Галандыі. У галандцаў не было ні салдат, ні зброі, і яны прыбеглі да хітрасці: адкрылі шлюза і затапілі дарогі. Французская армія гатова была адступіць, аднак камандуючы войскам раптам аддаў загад астанавіць адступленне. Ён заўважыў змены ў паводзінах павукоў. У чым яны заключаліся? (павукі перад пахаладаннем плятуць актыўна павуціну.) Значэнне павукападобных у прыродзе і жыцці чалавека Якую, на вашу думку, ролю адыгрываюць павукападобныя ў прыродзе? Ці прыносяць яны карысць чалавеку? Звяно ў лагцугу харчавання. Знішчаюць шкоднікаў (мух) Паляпшаюць структуру глебу ( глебавыя кляшчы) Ядавітыя жывёлы наносяць шкоду здароўю чалавека (скарпіёны) Зніжаюць ураджай сельскагаспадарчых раслін (павуцінны клешч) Знішчаюць прыпасы (збожжавы клешч) Выклікаюць захворванні чалавека (кароставы клешч) З’яўляюцца пераносчыкамі ўзбуджальнікаў захворванняў чалавека (сабачы клешч) Як бачыце большасць пунктаў гавораць аб небяспецы ад павукападобных. Прачытайце на ст. 72 меры перасцярогі ад укусаў кляшчоў. Ці можаце цяпер адказаць, усе павукапабдобныя плятуць павуціну? Зрабіце вывад аб разнастайнасці павукападобных (Клас Павукапабодныя уключаюць некалькі атрадаў, якія адрозніваюцца па памерах, будове, спосабу жыццядзейнасці. Ператварэнне жабраў ў трахеі дало ім магчымасць асвоіць сушу. Мноства павукападобных прыстасаваліся да паразітычнага спосабу жыцця) УІІ. Першасны кантроль. Заданне са зменай устаноўкі Аднясіце дадзеных жывёл у дзве групы: І – ракападобныя; ІІ – павукападобныя (І – 1,2, 5; ІІ – 3,4.6) Пад якім нумарам знаходзіцца макрыца? (2) Хто паразітуе на скуры, выклікае захворванне каросту (Кароставы клешч) Начны драпежнік, у якога на канцы брушка знаходзіцца ядавітая іголка (скарпіён) Адкідвае нагу ў час небяспекі (сенакосец) Адносіцца да атрада Кляшчы (кароставы клешч) Не мае шчыльнага покрыва на брушку, таму хавае яго пад шырокі галагрудны панцыр, выкарыстоўваецца як морапрадукт у ежу (краб) - Планктонны рачок, актыўны фільтрат вады (дафнія) - Адносіцца да атрада Скарпіёны (скарпіён) - Адносіцца да атрада Сенакосцы (сенакосец) Параўнаць Ракападобных і Павукападобных па лініі параўнання (5 хвілін) - Ракапабодныя Лінія параўнання Павукападобныя Месца пражывання Покрыва Лінька Аддзелы цела Колькасць хадзільных ног Страваванне Органы дыхання Крывяносная сістэма Органы выдзялення Нервовая сістэма Размнажэнне УІІІ. Рэфлексія Вернемся да табліцы “Ведаю… “ Ведаю Знешнюю будову Унутраную будову Хачу даведацца Разнастайнасць ІХ. Дамашняе заданне. Параграф 18, пытанні да параграфу. Тэст у сшытку на друкавай аснове. Даведаваўся