Загрузил Yuliya Novitskaya

вялікі князь вітаўт

Реклама
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКІ ДЖЯРЖАЎНЫ
МЕДЫЦЫНСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ”
КАФЕДРА ФІЛАСОФІІ І ПАЛІТАЛОГІІ
РЭФЕРАТ
Па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі”
Па тэме:
“ВЯЛІКІ КНЯЗЬ ВІТАЎТ: ЖЫЦЦЁ І ДЗЕЙНАСЦЬ”
студэнткі лячэбнага факультэта
1122 групы
Навіцкай Юліі Вячаславаўны
Мінск, 2020
Змест
Змест ......................................................................................................................... 1
Увядзенне ................................................................................................................. 2
1. Жыццё да княжання і захоп улады.................................................................. 3
2. Пачатак княжання ............................................................................................. 6
3. Знешняя палітыка.............................................................................................. 7
4. Заканчэнне княжання і жыццёвага шляху .................................................... 15
Заключэнне ............................................................................................................ 16
Літаратура .............................................................................................................. 18
1
Увядзенне
Вельмі актуальнымі для сучаснасці становяцца вывучэнне ролі асобы ў
гісторыі і ўплыву гістарычнага працэсу на яе фарміраванне. Гісторыі не можа
быць без моцных і выбітных асоб, як і асобы без часу, якая сфармавалася ў
гэты перыяд.
Аб'ектам работы з'яўляецца вывучэнне жыцця і дзейнасці Вітаўта як
гістарычнай асобы.
Прадметам работы з'яўляюцца асаблівасці знешняй палітыкі Вітаўта.
Мэта работы – вывучэнне ўплыву дзейнасці Вітаўта на палітычнае
становішча ВКЛ.
Задача работы – апісаць спосаб захопу ўлады у ВКЛ, праведзеную
знешную палітыку, накіраваную на ўзмацненне княства, і адзначыць вынікі
праўлення Вітаўта.
2
1.
Жыццё да княжання і захоп улады
Вітаўт – вялікі князь Беларуска-Літоўскай дзяржавы (фактычна з 1392,
фармальна з 1401 па 1430 год), сын Кейстута, стрыечны брат Ягайлы. З
маладых гадоў удзельнічаў у войнах супраць Маскоўскага вялікага княства і
Тэўтонскага Ордэна. З 1376 г. – гарадзенскі князь.
У 1368 годзе Вітаўт удзельнічаў у паходзе Альгерда на Маскву. У 1370
годзе удзельнічаў у бітве паміж Тэўтонскім ордэна і ВКЛ пад Рудавай. У 1372
годзе ўдзельнічаў у паходзе Альгерда на Маскву. У 1374 годзе Вітаўт атрымаў
у валоданне Гарадзенскае княства. У 1376 годзе як князь гарадзенскі
ўдзельнічаў у паходзе на Польшчу[5].
Вялікакнязкай уладзе папярэднічала доўгая і ўпартая барацьба з
Ягайлам. У 1377 годзе памёр дзядзька Вітаўта, вялікі князь літоўскі
Альгерд. Кейстут прызнаў яго старэйшага сына ад другога шлюбу Ягайлу
вялікім князем літоўскім і вярнуўся да сваіх надзённых справах – барацьбе з
каталіцкімі крыжакамі, стварылымі ў Прыбалтыцы свае ваенныя ордэны. Тым
не менш, Ягайла баяўся свайго ўплывовага дзядзьку, да таго ж супраць
Кейстута яго наладжвалі маці Юліянія Цверская і зяць Вайдыла. Акрамя таго,
яго параною ўзмацнялі парады набліжаных.
У 1377 годзе Вітаўт прадпрымаў самастойныя паходы ў землі
Тэўтонскага ордэна. 31 траўня 1380 стрыечны брат Вітаўта Ягайла і вялікі
магістр Тэўтонскага ордэна Вінрых фон Кніпродэ заключылі тайны
Давыдзішкаўскі дагавор, падставіўшы тым самым пад удар крыжакоў землі
Кейстута, на якія дзеянне дагавора не распаўсюджвалася. Ягайла пайшоў на
саюз з крыжакамі, каб пазбавіць Кейстута яго надзелу. У лютым 1381 года
крыжакі ўварваліся ў землі Кейстута і рушылі ў кірунку Трокаў. Быў
разбураны Новы Гарадок і ўзята ў палон каля 3 000 чалавек. Комтур Астэродэ
Гюнтэр Гоенштейн паведаміў Кейстуту аб заключэнні Давыдзішкаўскага
дагавора, пасля чаго Кейстут вырашыў пачаць вайну з Ягайлам, у якой прыняў
удзел і Вітаўт.
У канцы 1381 года Кейстут на чале войска адправіўся ў Прусію, але па
шляху рэзка павярнуў да Вільні. Незадаволены рашэннем бацькі Вітаўт адбыў
у Драгічын і Гародню. Кейстут з лёгкасцю ўзяў Вільню, паланіў самога
Ягайлу. Акрамя таго, ён выявіў сакрэтны дагавор з Ордэнам, якім змог
даказаць Вітаўту планы Ягайла.
Кейстут ненадоўга стаў кіраўніком усёй краіны, а Вітаўт – яго
спадчыннікам. Ужо у наступным - 1382 годзе, у Літве ўспыхнула паўстанне
супраць улады Кейстута. У час перамоваў з Ягайлам у Вільні, Вітаўта разам з
Кейстутам схапілі і змясцілі ў Крэўскі замак. У замку Кейстута задушылі,
аднак Вітаўт пры дамапозе жонкі Ганны Святаслаўны ўцёк адтуль у Мазовію,
а потым у Прусію. У 1383 годзе там ён ахрысціўся згодна каталіцкага абраду
3
і атрымаў імя Віганд. Разам з крыжакамі ўдзельнічаў у паходзе на
Аўкштайцію.
У 1384 годзе Вітаўт прымірыўся з Ягайлам і выступіў супраць Ордэна.
Вітаўт атрымаў назад частку спадчыны свайго бацькі: Ягайла вярнуў Вітаўту
Гарадзенскае княства, Падляшша і Берасцейскую зямлю. Цяпер Вітаўт прыняў
хрышчэнне нанава, але паводле ўсходняга абраду, перайшоў у праваслаўе і
атрымаў імя Аляксандр у 1384 годзе[4].
Вітаўт удзельнічаў у перамовах аб заключэнні уніі паміж Польшчай і
ВКЛ. Крэўская унія – пагадненне аб аб'яднанні ВКЛ і Польскага каралеўства
– была заключана 14 жніўня 1385 г. у замку Крэва (цяпер вёска ў Смаргонскім
раёне Гродзенскай вобласці). Згодна з умовамі уніі Ягайла даў абяцанне "на
вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай". Пад
"рускімі" разумеліся ў першую чаргу землі Беларусі і часткова Украіны. Адной
з персанальных умоў уніі стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб
вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажаніўся з дачкой польскага караля
13-гадовай Ядзвігай. У наступным годзе ўмовы уніі былі выкананы. Ягайла
прыняў каталіцтва, атрымаў імя Уладзіслаў II, ажаніўся на польскай каралеве
Ядзвізе і быў каранаваны. Ён быў польскім каралём у 1386-1434 гг. і застаўся
вялікім князем літоўскім[6].
Пасля Крэўскай уніі Вітаўт узначаліў групоўку феадалаў ВКЛ, якія былі
супраць уніі з Польшчай. Ён змагаўся за незалежнасць княства ад Польшчы і
дамагаўся ад польскага караля Ягайлы прызнання за сабой Вялікага Княства
Літоўскага.
У 1386 г. у Кракаве перад шлюбам Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі,
Ягайла з братамі прыняў каталіцтва. Разам з імі перайшоў у каталіцтва і
Вітаўт, захаваўшы імя Аляксандр. Не атрымаўшы ад Ягайлы спадчыны свайго
бацькі – Трокскае княства, Вітаўт зноў уцёк у Прусію, і з дапамогаю крыжакоў
павёў барацьбу супраць Ягайлы. Паступова на яго бок перайшла значная
частка беларускіх і літоўскіх баяраў, якія выступалі за незалежнасць
Беларуска-Літоўскай дзяржавы ад Польшчы.
У 1389 годзе з дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна цягам вайны
спрабаваў скінуць намесніка Ягайлы на літоўскім сталцы свайго стрыечнага
брата Скіргайлу і пачаць кіраваць Вялікім княствам Літоўскім незалежна ад
польскага караля.
У 1391 годзе выдаў сваю дачку Соф’ю Вітаўтаўну замуж за маскоўскага
цара Васіля I. Актыўна падтрымліваў сэпаратысцкія тэндэнцыі Цвярскога і
Разанскага княстваў, што выступалі супраць цэнтралізаванай палітыкі
Масквы[1, 12 c.].
4 жніўня 1392 года ў выніку барацьбы паміж Вітаўтам і Ягайлам было
заключана кампраміснае Востраўскае пагадненне, паводле якога была
прызнана вярхоўная ўлада Вітаўта ў ВКЛ, але Ягайла ўсё роўна захоўваў
4
тытул вялікага князя літоўскага. Вітаўту былі вернуты вотчынныя
землі Троцкага княства, раней аднятыя Ягайлам і перададзеныя Скіргайле.
Вітаўт станавіўся намеснікам Ягайлы ў Літве, фактычна – кіраўніком. Вітаўт
праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай
улады. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падчас Вітаўта ВКЛ працягвала
падтрымліваць Цвярское і Разанскае вялікія княствы супраць Масквы[3, 15 c.].
5
2.
Пачатак княжання
Атрымаўшы вялiкакняскую ўладу, Вiтаўт заняўся ўмацаваннем
дзяржавы знутры i выкараненнем сепаратызму, бо за час яго барацьбы з
Ягайлам многiя землi паспелi аддзялiцца.
У 1393 г. узнялi бунты смаленскi князь Глеб Святаславiч, ноўгарад–
северскi Карыбут, падольскi Хведар Карыятавiч, а таксама Ўладзiмiр
Альгердавiч кiеўскi i яго брат Свiдрыгайла, што па мацi меў удзел у Вiцебску.
Вiтаўту давялося сiлай падпарадкоўваць некаторыя гарады i вобласцi на
Беларусi i Ўкраiне. Друцкiя князi Дзмiтры Васiлевiч i Дзмiтры Сямёнавiч ды
Смаленск добраахвотна абавязалiся службай Вiтаўту, пасля чаго друцкiя князi
сталi яго намеснiкамi ў сваёй вотчыне, а Смаленск атрымаў Глеб Святаславiч,
заменены пазней Вiтаўтавым намеснiкам. У адрозненне ад iх Орша паддалася
толькi пасля двух дзён абароны. У вынiку горад быў зведзены да статуса
гаспадарскага. Баранiўся i Вiцебск, дзе пасля смерцi сваёй мацi княгiнi Ўлляны
засеў Свiдрыгайла, забiўшы там Ягайлавага намеснiка Хведара Вясну. Тады
Вiтаўт сiлай захапiў горад, паланiў Свiдрыгайлу i адаслаў у Польшчу. Але
неўзабаве вялiкаму князю зноў давялося весцi войска на Вiцебск: у 1396 г.
Свiдрыгайла ўцёк да iнфлянцкiх рыцараў i адтуль вярнуўся ў Вiцебск. Вiтаўт
цэлы месяц трымаў горад у аблозе, калi ж авалодаў — наладзiў расправу, а
Свiдрыгайлу ў кайданах адправiў у Польшчу да Ягайлы.
Лiквiдуючы або замяняючы князёў найбольш аўтаномных удзелаў
(Кiева, Уладзiмiра–Валынскага, Ноўгарада–Северскага, Падолля i iнш.),
Вiтаўт зрабiў важны крок да палiтычнай цэнтралiзацыi дзяржавы, да
ўмацавання сваёй улады. Ён садзiў сваiх намеснiкаў або зводзiў да статуса
намеснiкаў спадчынных уладальнiкаў вялiкiх удзелаў, i цяпер яны залежалi ад
яго намнога больш, чым князi. Ужо ў 1390-х г. нiводзiн з вялiкiх удзелаў не
меў князя сваёй мясцовай дынастыi. Удзельныя князі, якія валодалі вялікімі
ўсходнеславянскімі княствамі маглі супернічаць на роўных з вялікім князем і
па праву паходжання ад Гедымінавічаў маглі прэтэндаваць на вярхоўную
ўладу. Хоць адасобленасць земляў, iх унутраная аўтаномiя захоўвалiся яшчэ
не адно стагоддзе, спадчынна–прававых падставаў для выступленняў супраць
цэнтральнай улады не было. Дзяржава адбыла цэнтралізаваную форму, што
дапамагло ёй стаць гегемонам ва Усходняй Еўропе[1, 19 c.].
6
3.
Знешняя палітыка
У 1395 Вітаўт уключыў у склад Вялікага княства Літоўскага Смаленскае
княства.
У 1396 годзе пасля паражэння Тахтамыша ад войска Тамерлана,
спусташэння і паслаблення Залатой Арды вялікі князь Вітаўт даў прытулак
Тахтамышу на сваёй тэрыторыі, а пасля сыходу Тамерлана на Блізкі Усход
распачаў некалькі паходаў углыб татарскай тэрыторыі. Літоўская армія
спачатку перайшла Дон і нанесла паражэнне татарскай ардзе паблізу Волгі,
узяўшы тысячы палонных.
У 1397 Вітаўт спустошыў Разанскае княства ў адсутнасць вялікага князя
Алега Іванавіча, у чым яму не перашкаджаў зяць, маскоўскі князь Васіль, з
якім яны паважна сустрэліся ў Каломне. Вітаўт з'явіўся ў Крыме, дзе зноў
атрымаў перамогу над татарамі, варожымі Тахтамышу.
У 1398 годзе Вітаўт зрабіў чарговы паварот у сваёй знешняй палітыцы,
скіраваўшы пагляд на Усход. Перад гэтым ён пастараўся забяспечыць спакой
на заходняй мяжы дзяржавы і дамогся мірнага пагаднення з Ордэнам шляхам
часовых уступак крыжакам. Непасрэдным штуршком да замірэння з рыцарамі
стаў абразлівы ліст, пасланы вялікаму князю польскай каралевай Ядзвігай.
Гэтая кабета ўдзельнічала ў дзяржаўных справах не менш за Ягайлу і мела не
менш за яго ўлады. Яна не любіла Вітаўта найперш за тое, што ён мала лічыўся
з Польшчай і вёў самастойную палітыку. Раздражнёная жанчына,
падбухтораная сваімі дарадцамі, паслала вялікаму князю ліст, у якім
запатрабавала, каб Літва ў знак васальнай незалежнасці заплаціла даніну
Польшчы. Вітаўт сабраў да сябе на раду баяраў і запытаў іх, ці згодныя яны
быць палякамі. Абураныя ліцвіны заявілі, што іхні краў заўжды быў вольны[2,
247 c.].
У 1398 Дамогся прызнання залежнасці Вялікага Ноўгарада ад Вялікага
Княства Літоўскага. 12 кастрычніка таго ж года Вітаўт заключыў Салінскае
пагадненне з Тэўтонскім ордэнам. Салін – востраў у ніжнім цячэнні Нёмана.
Сюды ў атачэнні вялікай світы з’ехаліся вялікі князь з хохмайстрам і
пастанавілі: Вітаўт саступае Ордэну частку земляў ў Жамойці і дапамагае
збудаваць два ці тры замкі на мяжы, а рыцары адпускаюць з палону яго брата
Жыгімонта. Вітаўт будзе дапамагаць Ордэну заваёўваць Пскоў, а рыцары
Вітаўту – Вялікі Ноўгарад. Адчуўшы трываласць свайго становiшча, Вiтаўт
выкарыстаў незадаволенасць крэўскiм актам з боку баяраў i князёў ды пайшоў
на абвастрэнне дачыненняў з Польскім каралеўствам. Непасрэднай падставай
для гэтага стаў лiст каралевы Ядзвiгi, у якiм тая запатрабавала ад вялiкага
князя данiны з земляў Лiтвы i Русi, падараваных ёй Ягайлам у якасцi вена (на
землях Беларусi, у прыватнасцi, каралева атрымала ўладаннi на Вiцебшчыне i
ў Падняпроўi). Абураны Вiтаўт склiкаў княска–баярскую нараду на востраве
Салiн, што на Нёмане. Князi i баяры з Лiтвы i беларуска–ўкраiнскiх зямель Русi
7
(з Беларусi, напрыклад, князь Iван з Друцка, Ямонт Тулунтавiч з Клецка ды
iнш.) падтрымалi свайго вялікага князя. Яны заявiлi, што «заўсёды былi
свабодныя, як i iх продкi, i нiколi не плацiлi нiякай данiны Польшчы», ды
абвясцiлi Вiтаўта сваiм «каралём». Тады ж Вiтаўт дасягнуў таемнага
пагаднення з Нямецкiм ордэнам, замацаванага подпiсамi прысутных на
востраве. Да канфлiкту з Польшчай не дайшло бадай толькi з прычыны
драматычных падзей на Ворскле, якiя пабурылi далёкасяжныя планы
вiленскага манарха[4].
Улетку 1398 года Вітаўт вадзіў сваё войска ў стэп і прывёў адтуль шмат
палонных татараў, якіх ён рассяліў па Літве. Нашчадкі тых палоннікаў і сёння
жывуць у нас на Гродзеньшчыне ды Віленшчыне. Яны засвоілі беларускую
мову, але захавалі даўнюю веру – мусульманства.
Новая выправа ў стэп рыхтавалася няспешна і грунтоўна. Татарскія орды
былі галоўнай перашкодай да пашырэння ўплываў Літвы на паўднёвую частку
Русі. Са стэпу заўжды павявала пагрозай. Напады качэўнікаў былі імклівымі і
спусташальнымі. Пасля іх заставалася пустка. Вітаўт спачатку імкнуўся
выкарыстаць дыпламатычныя сродкі. Ён прыняў да сябе хана Тахтамыша, які
пацярпеў няўдачу ў змаганні за ўладу ў Залатой Ардзе і ратаваўся ўцёкамі.
Вітаўт абяцаў хану дапамогу і сваё слова стрымаў – пройдзе час і Тахтамыш
стане татарскім уладаром.
Летам 1399 года ў паход на татараў выправілася моцнае літоўскае
войска, а таксама дапаможныя аддзелы палякаў і рыцараў Тэўтонскага ордэна
(адпаведна 400 і 100 капейшчыкаў). Месцам збору быў Кіеў. Вось войска
ўступае ў стэп. Рыцары і жаўнеры пачуваюць сябе ўпэўнена, ідуць і едуць
спакойна – ніхто ў стэпе не асмеліцца напасці на такую магутную армію.
Сустрэча з ардой адбылася на рацэ Ворскле. Хан Цемір-Кутлук, пабачыўшы
моц хрысціянскага войска, пачаў перамовы аб міры.
Вітаўт патрабаваў, каб татары прызналі вяршэнства над сабой Літвы і ў
знак гэтага плацілі даніну, а на сваіх манетах чаканіллі партрэт вялікага князя
літоўскага. Цемір-Кутлук не пярэчыў, толькі папрасіў некалькі дзён на роздум.
Як потым высветлілася, хітры татарын наўмысна зацягваў час, бо чакаў
падмацаванне. І вось на пяты дзень перамоў з грукатам і крыкам, скрыпам
нязмазаных колаў і ржаннем коней са стэпу насунулася цёмная маса вершнікаў
і павозак – то прыйшла другая татарская арда. Вёў яе хан Эдыгей. Цяпер
перавага ў сілах была ўжо на карысць стэпавых жыхароў. Пачалася бітва.
Татары ўсёй сваёй масай наваліліся на хрысціянаў, тыя моцна трымаліся, але
ўрэшце былі літаральна змеценыя лавінай дзікай татарскай конніцы. Хто мог,
той ратаваўся ўцёкамі. Першым пабег Тахтамыш. Сам Вітаўт у роспачы
ўцякаў, днём і ноччу не злазячы з каня. Памёр ад раны хан Цемір-Кутлук.
Татарская лава следам за ўцечкамі дакацілася да Кіева, узяла з горада багаты
выкуп і са здабычай пявярнула ў стэп.
Цяжкае паражэнне на Ворскле не было катастрофай для вялікага
княства. У паходзе ўдзельнічала толькі частка літоўскага войска. Але на нейкі
час Вітаўту давялося адмовіцца ад знешнепалітычных планаў.
8
Згодна з летапiсамi, Вiтаўт рыхтаваў вялiкi паход супраць татарскай
арды. Прыняўшы разбiтага Цiмурам хана Тахтамыша i пасялiўшы яго ў
Лiдскiм замку, вялiкi князь хацеў вярнуць яму Сарай, каб потым мець ад хана
падтрымку ў сваёй усходняй палiтыцы. Падтрымаўшы паход на Арду, у 1399
г. вайну супраць татараў абвясцiў рымскi папа Банiфацый IХ. Разам з войскам
Вiтаўта, якое складалася з ратнiкаў беларускiх, лiтоўскiх i ўкраiнскiх земляў,
а таксама коннiцы Тахтамыша, на поўдзень рушыла дапамога з Польшчы i
Прускага ордэна. Аднак 12 жнiўня ў бiтве каля ракі Ворсклы татары хана
Цiмур–Кутлука i Эдыгея дазвання разграмiлi сiлы Вiтаўта, а сам ён уцёк з
невялiкай дружынай. Адных князёў загiнулi дзесяткi, у тым лiку Альгердавы
сыны героі Кулікоўскай бітвы Андрэй Полацкi i Дзмiтры Бранскі. Сам Вітаўт
быў паранены і ледзь не патануў[1, 34 c.].
У 1400 годзе было страчана Смаленскае княства.
18 студзеня 1401 г. у Вільні Вітаўт выдаў прысяжны акт Ягайлу, які
перадаў яму ў пажыццёвае трыманне ВКЛ разам з рускімі ўдзельнымі
княствамі. Ягайла захаваў тытул вярхоўнага князя літоўскага, а Вітаўт
афіцыйна набыў тытул вялікага князя літоўскага (фактычна ім быў паводле
ўмоў Востраўскага пагаднення 1392 г). Вітаўт стаў пажыццёвым гаспадаром
ВКЛ і атрымаў поўную свабоду ў вырашэнні ўнутраных спраў. Пасля яго
смерці ВКЛ павінна было перайсці да Ягайлы і яго нашчадкаў. Польскі бок
абяцаў, што ў выпадку смерці Ягайлы і згасання яго дынастыі баяры ВКЛ
будуць удзельнічаць у выбарах новага агульнага манарха. Польскія паны
аналагічны акт выдалі 11 сакавіка 1401 г. у Радаме (з 49 пячаткамі).
11 сакавіка 1401 была заключана Віленска-Радамская ўнія, якой быў
замацаваны прадугледжаны Крэўскім актам сюзерэнітэт Польшчы ў
дачыненні да Літвы. Упершыню унія паміж ВКЛ і Польшчай набыла характар
дагавора паміж 2 "палітычнымі народамі". Упершыню ў вырашэнні
дзяржаўна-прававых спраў ВКЛ з Польскім каралеўствам удзельнічала
баярства рускіх зямель (з абодвух бакоў). У выніку заключэння ВіленскаРадамскай уніі ВКЛ было адроджана не толькі як тэрытарыяльная адзінка (што
адбылося ў 1392 г.), але і як дзяржаўнае ўтварэнне (хоць і падлеглае Польшчы),
тым самым адбылося юрыдычнае аднаўленне дзяржаўнасці ВКЛ[3, 22 c.].
У 1404 годзе Вітаўт вярнуў Смаленск з дапамогай польскіх войскаў,
пасля таго, як годам раней яму ўдалося падпарадкаваць Вязьму. Смаленск
здалi баяры, калi князь Юры Святаславiч паехаў прасiць дапамогi ў Маскве.
Праз год, калi абаранiць iх ад Вiтаўта папрасiлi пскавiчы i ноўгарадцы,
маскоўскi князь Васiль Дзмiтрыевiч разарваў мiрнае пагадненне з Вiльняй i
тры гады прайшлi ў стане вайны. Аднак абышлося без буйных сутычак, i ў
1408 г. маскоўскi манарх зноў падпiсаў з Вiтаўтам замiрэнне.
У 1405 годзе Вітаўт пачаў ваенныя дзеянні супраць Пскова. Пскоў,
лавіраваўшы ў сваёй знешняй палітыцы паміж ВКЛ і Масквой, звярнуўся за
дапамогай да маскоўскага князя Васіля I, які зрэшты нічым не дапамог[4].
Толькі ў 1406 Маскоўскае княства абвясціла вайну Вялікаму Княству
Літоўскаму «пскоўскія дзеля крыўды». У тым жа годзе войскі супрацьлеглых
9
бакоў сышліся на рацэ Плава, пад Крапіўнай, аднак у бітву не ўступілі —
Вітаўт і Васіль I заключылі перамір'е на год. Не ўсе баяры Вітаўта хацелі міру,
адзін з іх - Андрэй Літвін, казаў Вітаўту: «ня мір, Вітаўце, ня мір»,
настойваючы на вырашальнай бітве, каб нанесці паражэнне маскоўскаму
войску. Паводле легенды, баярын Андрэй атрымаў ад Вітаўта мянушку
«Няміра» і быў нібыта продкам роду Няміравіча[2, 281 c.].
У 1407 ваенныя дзеянні аднавіліся, літоўскія войскі ўзялі Адоеў, а
маскоўскія войскі ўзялі і спалілі горад Дзмітравец. Асноўныя сілы двух бакоў
сышліся ля Вязьмы, але вырашальнай бітвы не адбылося — перамір'е было
падоўжана яшчэ на адзін год. Аднак адносіны паміж дзяржавамі абвастрыліся
пасля ад'езду ў Маскву Свідрыгайлы — саперніка Вітаўта, што выклікала
незадаволенасць апошняга.
У 1408 літоўскае войска выступіла ў паход на Маскву. На мяжы
дзяржаў — рацэ Угры — іх сустрэлі маскоўскія войскі з татарскай дапамогай.
Пасля шматдзённага стаяння войскаў на супрацьлеглых берагах ракі, Вітаўт і
Васіль I заключылі «вечны мір». Угрскае пагадненне 1408 года канчаткова
ўсталяваў мяжу паміж дзвюма дзяржавамі ў вярхоўях Акі па рэках Угра, Роса
і Брыня. Васіль I абавязаўся спыніць падтрымку Свідрыгайлы і прызнаваў за
Вялікім Княствам Літоўскім Смаленскую зямлю і Вярхоўскія княствы. У
склад Маскоўскага княства ўвайшла невялікая, раней спрэчная, тэрыторыя ў
басейне ракі Жыздра (з гарадамі Перамышль, Казельск, Любуцк). Было
зацверджана дамінаванне ВКЛ у рэгіёне.
Угрскае пагадненне 1408 года зацвердзіла дамінуючае становішча
Вялікага княства Літоўскага ва Усходняй Еўропе, дазволіла Вітаўту ўзмацніць
сваю ўладу над Псковам і Ноўгарадам, палегчыла барацьбу з Тэўтонскім
ордэнам на захадзе. Жонка Васіля I - Соф'я Витаўтаўна часта і падоўгу
гасцявалі ў свайго бацькі. Пасля смерці Васіля I (1425) Вітаўт стаў апекуном
яго дзевяцігадовага сына Васіля II і аказваў істотны ўплыў на Маскоўскія і
іншыя княствы Паўночна-Усходняй Русі.
Мірныя адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам
Маскоўскім пасля былі пацверджаны мірным пагадненнем 1449 года і
афіцыйна захоўваліся да 1492 года (фактычна да вайны 1487-1494 гадоў).[1]
У 1409 годзе пачалася Вялікая вайна – баявыя дзеянні паміж Польскім
каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім
ордэнам з другога. . Калi ў насельнiцтва Жамойцi, якое цярпела ад нямецкіх
рыцараў, у чарговы раз узняло паўстанне, Вiтаўт падтрымаў яго. Польшча
ўступiлася за Вiтаўта i ультыматыўна запатрабавала ад Ордэна спынiць
ваенныя дзеяннi. У адказ на гэта вялiкi магiстр Ульрых фон Юнгiнген (1407—
1410) абвясцiў вайну i захапiў польскую зямлю Добжынь. Нядоўгае замiрэнне,
у часе якога чэшскi кароль Вацлаў IV (1378—1419) выступаў у ролi суддзi,
працiўнiкi выкарысталi для актыўнай мабiлiзацыi сiлаў. Калі заходнiя манархi
сталi на бок Ордэна, Ягайла і Вітаўт канчаткова зарыентаваліся на сілавое
рашэнне пытання[4].
10
15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва – вырашальная
бітва Вялікай вайны 1409-1411 гг. – паміж злучаным войскам Польшчы і
Вялікага Княства Літоўскага і войскам Тэўтонскага ордэна. Поўную перамогу,
пасля цэлага дня сечы, узяло саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Загінулі 18
тысяч нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тысяч былі ўзяты ў палон, а
ўратавалася толькі трохі больш за 1400 чалавек. Былі ўзяты ўсе гарматы і 52
сцягі крыжацкага войска. Бітва, якая ўвайшла ў гісторыю як адна з
найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе, скончылася поўным разгромам
ордэнскага войска. Вялiкае значэнне для перамогi меў тактычны манеўр
Вiтаўта — запланаванае адступленне яго харугваў, якое дазволiла расстроiць
баявы парадак рыцараў. З поля сечы саюзнiкi рушылi далей у Прусiю. Над
Ордэнам навiсла смяротная небяспека. Прускiя замкi i гарады здавалiся без
супрацiву, дваранства i бiскупы прысягалi пераможцам. Аднак сталiца Ордэна
Мальбарк упарта абаранялася, i два месяцы аблогi не прынеслi нiякай карысцi.
Неўзабаве Вiтаўт пакiнуў Мальбарк i павёў войска на Горадню, а за iм мусiў
вяртацца i Ягайла. Бітва пад Грунвальдам паклала канец гегемоніі ордэна і
змяніла геапалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага[6].
Мірны дагавор, падпісаны ў 1411 г. у Торуні, зафіксаваў кампраміс
паміж Ордэнам і саюзнікамі: у межах ордэнскай дзяржавы заставаліся
польскія Кульмская зямля і Памор’е, а Жамойць і Судавы вярталіся Вітаўту
толькі на час яго жыцця (канчаткова Жамойць увайшла ў склад Вялiкага
Княства па ўмовах мельненскага мiру 1422 г.). Гэтыя ўмовы не маглі
задавальняць трыумфатараў Грунвальду. Тэўтонскі ордэн, займеўшы
падтрымку Жыгімонта Люксембургскага — з 1410 г. нямецкага кайзера, а
потым і імператара Святой Рымскай імперыі, — таксама спадзяваўся ў
далейшым дамагчыся сатысфакцыі. Таму барацьба паміж блокам пераможцаў
і Ордэнам працягвалася. Канфлікт не змаглі вырашыць мірным шляхам на
Канстанцкім саборы ў 1418 г. Усведамленне непазбежнасцi новай вайны
падштурхнула Ягайлу i Вiтаўта да больш цеснага аб’яднання сiлаў, да
ўмацавання iх дзяржаўнага саюзу, дзякуючы якому i ўдалося разграмiць
асноўны патэнцыял галоўнага ворага пад Танэнбергам. Перамога саюзнікаў
моцна падарвала магутнасць Тэўтонскага ордэна і спыніла яго агрэсію на
ўсходзе.
2 кастрычніка 1413 года ў польскай вёсцы Гародля была падпісана
Гарадзельская унія, якая канчаткова рабіла Вялкае Княства Літоўскае
залежным ад Польшчы. Гэтая унія стала лагічным працягам Крэўскай уніі.
Яна прызнавала, што як дзяржава Вялiкае Княства Лiтоўскае захавае сваю
асобнасць i пасля смерцi Вiтаўта. Лiтоўскiя баяры абавязвалiся не выбiраць
нiкога вялiкiм князем без згоды Ягайлы, а польскiя — не выбiраць новага
караля без узгаднення з вялiкiм князем лiтоўскiм. Лiтоўскае баярства атрымала
прывiлей, якi гарантаваў яму права распараджацца сваёй зямлёй, атрыманай
ад бацькоў, i публічныя свабоды. У мэтах зблiжэння з Польшчай заможныя
баярскія роды Лiтвы былi дапушчаны (адаптаваны) да польскiх шляхецкiх
гербаў. Паводле прыкладу Кароны Польскай, у дзяржаве ўтваралiся
11
ваяводствы i каштэлянii. У створаныя Вiленскае i Троцкае ваяводствы ўвайшлi
Падляшша, Палессе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь i некаторыя землi
Падняпроўя. З гэтага часу ў фармаваннi адмiнiстрацыйнай структуры Вялiкага
Княства Лiтоўскага эвалюцыя старых формаў спалучалася з рэцэпцыяй
польскiх узораў[4].
Да таго ж, літоўскія шляхцічы-каталікі атрымлівалі тыя ж вольнасці, што
і польская шляхта. Гэта абвастрыла знутраную барацьбу паміж праваслаўнымі
і каталікамі ў ВКЛ. Была нават забарона праваслаўным займаць дзяржаўныя
пасады. З цягам часу ўсё больш знакамітых родаў прымалі каталіцтва і
адмаўляліся ад праваслаўнай веры. А гэта, ў сваю чаргу, адштурхнула ад іх
простае насельніцтва, у бальшыні сваёй праваслаўнае. Адзіны станоўчы
момант для ВКЛ – гэта адасабленне спадчыннасці паміж польскім і літоўскім
манархамі. Іншымі словамі, пасля смерці Вітаўта кіраўніком краіны рабіўся
яго нашчадак, а не польскі кароль.У той жа час, Вітаўт прызнаваў вярхоўную
ўладу Ягайлы, а тытул вярхоўнага князя літоўскага рабіўся часткай польскага
каралеўскага тытулу. Калі глядзець у будучыню, то можна сказаць, што
Гарадзельская унія стала адной з галоўных геапалітычных памылак
кіраўніцтва як ВКЛ, так і Польшчы. Менавіта з-за яе пачалося аслабленне
Вялікага Княства Літоўскага як самастойнай дзяржавы, а ў далейшым гэта
прывяло да страты незалежнасці як Польшчай, так і Літвой.
Занядбанне iнтарэсаў
унутранай кансалiдацыi дзяржавы i
дыскрымiнацыя праваслаўнай Русi былі вялiкай памылкай Вiтаўта. У гады яго
княжання гэтая небяспека яшчэ не была такой вiдавочнай. Здолеўшы
забяспечыць палiтычную перавагу лiтоўцаў, якiя з’яўлялiся меншасцю
(баярам Вiтаўта шчодра раздавалiся вялiзныя зямельныя абшары на Беларусi,
дзе такiм чынам стваралiся першыя латыфундыi), жорсткi манарх у гады
свайго княжання ўмеў заспакойваць i ўсходнеславянскую большасць — дзе
сiлай, а дзе павагай iх старыны, прызнаннем адасобленасцi зямель–вобласцяў.
Аднак пасля Вiтаўта цэнтралiзацыя сутыкнулася з цэнтрабежнымi сiламi і
антаганiзм перарос у грамадзянскую вайну[6].
Каб нейтралiзаваць знешні ўплыў мiтрапольнага цэнтра, якi знаходзiўся
ў Маскве, Вiтаўт iмкнуўся стварыць уласную праваслаўную iерархiю,
планаваў аб’яднаць грэцкую царкву з рымскай. Iдэю царкоўнай унii i яе
магчымы плён у справе барацьбы з татарамi Вiтаўт i Ягайла абмяркоўвалi з
мiтрапалiтам Кiпрыянам яшчэ напрыканцы ХIV ст. Пасля смерцi Кiпрыяна
Цамблака ў 1407 г. вялiкi князь разам з праваслаўным духавенствам сваёй
дзяржавы прасiў канстанцiнопальскага патрыярха зацвердзiць iм асобнага
мiтрапалiта, якiм прапаноўвалася зрабiць полацкага ўладыку Феадосiя. Аднак
Канстанцiнопаль праз два гады высвяцiў адзiнага для «ўсяе Русi» мiтрапалiта,
якiм стаў маскоўскi стаўленiк Фоцiй. Вiтаўт згадзiўся на яго пры той умове,
што Фоцiй стане паслядоўнiкам Цамблака i будзе рэзiдаваць у Кiеве. Але той
не знайшоў паразумення з Вiтаўтам i ўвесь час сядзеў у Маскве, а золата i
грашовыя зборы з падуладных яму епархiй Беларусi i Ўкраiны вывозiў у
Вiзантыю. Тады Вiтаўт забаранiў Фоцiю вiзiтаваць гэтыя епархii, а 15
12
лiстапада 1416 г. сабраў у Наваградку з’езд духавенства (сярод васьмi
епiскапаў прысутнiчалi ўладыка полацкi Феадосiй, смаленскi Севасцян i
тураўскi Яўфiмiй) ды свецкай элiты. На наваградскiм саборы было
дэкляравана, што праваслаўная царква ВКЛ адлучаецца ад Масквы, і
праведзена абранне новага кiеўскага мiтрапалiта, якім стаў вядомы балгарскi
вучоны манах Рыгор Цамблак, пляменнiк былога мiтрапалiта Кiпрыяна. Гэта
ён у 1418 г. на саборы ў Канстанце выступiў з прамовай, у якой заклiкаў
аб’яднаць заходнюю i ўсходнюю цэрквы, i прасiў папу прыслаць на Русь сваiх
прадстаўнiкоў для ўвядзення унii. Аднак рашэнне аб унii не магло быць
прынята, бо на саборы адсутнiчалi вiзантыйскi цэзар i патрыярх. Пасля ад’езду
непрызнанага патрыярхатам Цамблака ў 1419 г. у Малдову праваслаўнае
насельнiцтва Беларусi i Ўкраiны зноў трапiла пад юрысдыкцыю маскоўскага
мiтрапалiта Фоцiя (да 1431 г.), з якiм хутка замiрыўся i Вiтаўт[4].
Голубская
вайна —
двухмесячная
вайна Тэўтонскага
ордэна з Каралеўствам Польскім, Вялікім Княствам Літоўскім і Малдаўскім
княствам, якая адбылася ў 1422 годзе. Скончылася падпісаннем Мельнскага
міру, па якім Ордэн назаўжды адмаўляўся ад прэтэнзій на Жамойць. Апошняя
вайна Тэўтонскага ордэна з Вялікім Княствам Літоўскім.
Мельнскі мір 1422 года заключаны паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго
боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, 27 верасня 1422 года над
возеры Мельна, ля сутоку рэк Вісла і Аса, пасля няўдалай для Ордэна вайны,
выкліканай спробамі дамагчыся ад Папы Марціна V і імператара Жыгімонта I
абвяшчэння несапраўдным Таруньскага міру 1411 года. Паводле Мельнскага
міру крыжакі саступалі Польшчы частку Куявіі з Няшавай і канчаткова
адмаўляліся ад прэтэнзій на Жмудзь, якая паводле ўмоў Таруньскага міра
мусіла быць перададзенай Ордэну пасля смерці Вітаўта. Такім чынам
Мельнскі мір завяршыў апошнюю вайну паміж Ордэнам і ВКЛ і канчаткова
ўсталяваў мяжу паміж імі, якая праіснавала да Першай сусветнай вайны. У
тым жа годзе паводле Мельнскай дамовы Вялікае Княства Літоўскае вярнула
сабе Жамойць[5].
Прызнаннем вагі Вялікага Княства ў тагачаснай геапалітыцы сталася
запрашэнне Вітаўта на чэшскі трон. Вялікі князь атрымаў яго ў час
нацыянальна-вызвольнага і рэфармацыйнага руху чэхаў вядомага як гусіцкія
войны. Каб не канфліктаваць з каталіцкім светам, наш гаспадар адказаў на
прапанову тым, што накіраваў на дапамогу гусітам 5-тысячнае беларускае
войска. На чале яго стаяў Вітаўтаў пляменнік Жыгімонт Карыбутавіч, здольны
палкаводзец, які праславіўся ў Грунвальдскай бітве. У траўні 1422 г. Жыгімонт
увайшоў у Прагу, дзе пазней быў выбраны чэшскім каралём. Ліцьвіны, многія
з якіх прынялі гусіцкую веру, ваявалі поплеч з чэхамі болей за дзесяць гадоў.
За Вітаўтам нашая дзяржава мела дыпламатычныя зносіны з усімі значнымі
заходнееўрапейскімі краінамі, а таксама з Асманскай (Турэцкай) імперыяй і
Маскоўшчынай.
13
Тады сама Вітаўту прапанавалі каралеўскую карону імператар Святой
Рымскай імперыі германскай нацыі Сігізмунд I і рымскі папа Марцін V, якія
спадзяваліся, што наш гаспадар дапаможа задушыць гусіцкі рух. Гэтая
прапанова таксама была сведчаннем міжнароднага аўтарытэту нашай
дзяржавы[2, 41 c.].
У 1424 годзе войскі вялікага князя нанеслі вырашальнае паражэнне
прэтэндэнту на трон Залатой Арды Худайдату, які здзейсніў набег на
Адоеўскае княства[5].
14
4. Заканчэнне княжання і жыццёвага шляху
З 9 па 29 студзеня 1429 года падчас з'езду ў Луцку будучы імператар
Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт падняў пытанне пра каранацыю
Вітаўта. Ягайла пагадзіўся з каранацыяй, але польская знаць прымусіла яго
адклікаць згоду. Тым не менш, падрыхтоўка каранацыі ішла ў абыход
Польшчы.
Дасягнуўшы такой магутнасцi, Вiтаўт паспрабаваў вырашыць пытанне
аб сваёй гегемонii ў Усходняй Еўропе. Для гэтага трэба было разарваць акты
1386 i 1413 г., якiя звязвалi Вялiкае Княства з Польшчай, i стварыць
незалежнае каралеўства з Лiтвы i Русi. Імператар Святой Рымскай iмперыi
яшчэ перад Грунвальдскай бітвай абяцаў яму карону. З 9 па 29 студзеня 1429
года Вiтаўт iнiцыяваў мiжнародны кангрэс у Луцку, на якi апрача яго i Ягайлы
прыехаў iмператар Жыгiмонт Люксембургскі (1410—1437), а таксама мноства
еўрапейскай знацi. Афiцыйна на парадак дня выносiліся пытанне вайны з
Турцыяй i праблема гусiтаў, але для Вiтаўта найважнейшай была справа яго
каранацыi, да якой прыхiльна паставiўся iмператар. Наданне вялікаму князю
тытула караля ўключыла б Вітаўта на роўных правах у сям’ю хрысціянскіх
манархаў Еўропы, а яго дзяржава стала б незалежным каралеўствам. Але на
кангрэсе кракаўскi бiскуп Збiгнеў Аляснiцкi востра выступiў супраць
Вiтаўтавай iдэi, адкрыта сцвярджаючы, што той задумаў аддзялiць Лiтву ад
Польшчы, i польская дэлегацыя сарвала нараду, з’ехаўшы з Луцка. І ўсё ж
Вiтаўт не пакiнуў сваiх планаў. На жнiвень 1430 г. быў склiканы мiжнародны
з’езд у Вiльнi, на якiм i мела адбыцца каранацыя старога князя. Сабралася
многа ўладароў, у тым лiку маскоўскi вялiкi князь Васiль Васiлевiч (1425—
1462), прыехалi абодва магiстры Нямецкага ордэна (прускi i iнфлянцкi). Але
iмператарскiя паслы, што везлi карону, былi затрыманы ў Польшчы[4].
8 верасня 1430 года прызначаная на Ражство Найсвяцейшай Дзевы
Марыі цырымонія каранацыі не адбылася. Існуе версія, што гэтаму паспрыялі
інтрыгі польскіх магнатаў. Занепакоеныя далейшым узмацненнем Вялікага
Княства, палякі, паводле легендарных звестак, напалі на імператарскіх паслоў
Жыгімонта, што везлі ў Вільню каралеўскую карону, вырабленую ў
Нюрнбергу і скралі яе.
27 кастрычніка 1430 года Вітаўт раптам памёр у Троках. Пахаваны
ў Віленскім кафедральным касцёле. Смерць Вітаўта назаўсёды перакрэсліла
шансы ператварыць Вялікае княства Літоўскае ў каралеўства, ў сувярэнны
суб’ект еўрапейскай палітыкі. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем
прызначылі Свідрыгайлу. У хуткім часе яго скінуў і заняў велікакняскі трон
брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч[6].
15
Заключэнне
Такім чынам, па прыведезнай інфармацыі можно зрабіць вынікі аб
праўленні вялікага князя літоўскага Вітаўта.
Каб захапіть уладу ў Вялікім княстве Літоўскім, Вітаўт спачатку
змагаўся са сваім стрыечным братам Ягайлам, якому ўлада ў Вялкім княстве
заслалася ад свайго бацькі Альгерда, брата Кейстута. У гэтай барацьбе Вітаўта
падтрымліваў яго бацька Кейстут. Але пасля смерці Кейстута паміж Вітаўтам
і Ягайлам было заключана Востраўскае пагадненне, якое фактычна давала
ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім Вітаўту.
Атрымаўшы ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім, Вітаўт змагаўся за
незалежнасць княства ад Польшчы і за ўмацаванне дзяржавы знутры i
выкараненнем сепаратызму, бо за час яго барацьбы з Ягайлам многiя землi
паспелi аддзялiцца.
Падчас правядзення знешняй палітыкі Вітаўт цалкам падпарадкаваў
Смаленскае княства; ўзмацніў ўплыў ВКЛ у Наўгародскай рэспубліцы;
практычна ліквідаваў пагрозу нямецкіх крыжакоў; канчаткова далучыў землі
сучаснай Паўднёвай Украіны, уключаючы ўзбярэжжа Чорнага мора.
Але вялікі князь не змог пасадзіць на пасад Залатой Арды свайго
стаўленіка; падпарадкаваць усе землі былога Старажытнарускай дзяржавы;
атрымаць поўную незалежнасць ад Польскага каралеўства; зрабіць Вялікае
Княства Літоўскае каралеўствам.
Паражэнне на Ворскле паказала правал усходняй палітыкі Вітаўта. З
іншага боку, пацярпеўшы няўдачу на ўсходзе, Вітаўт звярнуў больш пільную
ўвагу на захад. Не здолеўшы падпарадкаваць старажытнарускія княствы,
Вітаўт у гэтай заходняй палітыцы стаў больш цесна супрацоўнічаць з
Польшчай. Паражэнне на Ворскле – адна з галоўных прычын перамогі пад
Грунвальдам. На заходнім напрамку Вітаўт дамогся вялікіх поспехаў. Ён
фактычна ліквідаваў пагрозу з боку нямецкіх крыжакоў. Але адначасова ён
прывязаў краіну менавіта да заходняга накірунку знешняй палітыкі на
некалькі наступных стагоддзяў.
Міжнароднае становішча ВКЛ значна ўмацавалася. Яно перастала быць
малодшым братам Польшчы. За падтрымку ВКЛ змагаліся гусіцкая Чэхія і
Свяшчэнная Рымская імперыя.
Па-першае, акрамя паразаў ў Вітаўта былі і перамогі. Самы яркіх
прыклад - Грунвальдская бітва. Вялікі ўплыў маюць і перамогі, якія дазволілі
заключыць Востраўскае пагадненне.
Па-другое, самыя значныя поспехі Вітаўта былі дасягнуты ў галіне
дыпламатыі. Пазней у асноўным дыпламатычнымі намаганнямі дамогся
вялікага ўплыву ў Залатой Ардзе. З падтрымкай Тахтамыша яму не
пашанцавала, але ў апошні перыяд кіравання намаганні Вільні былі больш
паспяховымі. І, нарэшце, Вітаўт ледзь не атрымаў каралеўскую карону,
гуляючы на супярэчнасцях гусітаў і Свяшчэннай Рымскай імперыі.
16
Пасля сябе гаспадар Вітаўт пакінуў самую буйную ў Еўропе дзяржаву,
якая ў гады ягонага княжання дасягнула найвышэйшай магутнасці. Ён шмат
паспеў папрацаваць для радзімы. Вітаўт пакінуў Літву ў росквіце славы і
велічы. Менавіта ў часы Вітаўта Вялікае Княства стала вялікім не толькі
паводле наймення і тэрыторыі, якая складала болей за 900 тыс. км2, але і
паводле сваёй палітычнай ролі ў Еўропе. За гэта мы шануем памяць нашага
слаўнага продка – вялікага князя Вітаўта.
17
Літаратура
1.
Нарыс “Вялікі князь Вітаўт” / А. Краўцэвіч. – М., 1998.
2.
Нарысы гісторыі Беларусі Ч.1. – М., 1994.
3.
Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. – М., 1993.
4.
Гісторыя Беларусі [Электронны рэсурс] / Вялікі князь Вітаўт. –
Рэжым доступу: http://www.belhistory.com/vitaut.html
5.
Вітаўт [Электронны рэсурс] / Вікіпедыя. Свабодная
энцыклапедыя. – Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki/Вітаўт
6.
Вялікі князь літоўскі Вітаўт [Электронны рэсурс] / Спадчына. –
Рэжым
доступу:
http://spadchyna.net/index.php?id=371&Itemid=390&option=com_content&view
=article
18
Скачать