Загрузил a-cherkas1

Трудовые ресурсы. Этнический и религиозный состав населения

реклама
Геаграфія, 9 клас
Працоўныя рэсурсы. Этнічны і рэлігійны склад населньіцтва.
Мэта: садзейнічаць успрыманню асаблівай важнасці эканамічна актыўнага
насельніцтва у жыцці нашай краіны; фарміраваць уменні характарызаваць
працоўныя рэсурсы, этнічны і рэлігійны склад насельніцтва.
Задачы:
- сфарміраваць асноўныя веды па эканамічна актыўнаму насельніцтву і
яго праблемах;
- вызначыць асаблівасці этнічнага і рэлігійнага складу насельніцтва.
1. Арганізацыйны момант. Праверка прысутных у класе.
2. Праверка выканання дамашняга задання. Вучні здаюць настаўніку
сшыткі з выкананымі заданнямі 1, 4, 6 с. 121, ён ім дае практычныя
сшыткі, і яны да 9.20 выконваюць практычную работу № 5.
3. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу. Настаўнік
зачытвае інфармацыю Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ па
выніках перапісу насельніцтва РБ у 2019 годзе: Согласно итогам
переписи населения 2019 года в Республике Беларусь проживают 9 413 446
человек. Население Беларуси за 20 лет сократилось почти на 631,8 тыс.
человек, при этом городских жителей стало больше. Так, количество
городского населения увеличилось: с 6 961 516 человек в 1999 году до 7
299 989 в 2019-м. Сельских жителей, наоборот, стало меньше примерно на
970 тыс. человек: с 3 083 721 до 2 113 457.
Средний возраст жителя Беларуси сегодня составляет 40,7 года (у мужчин он – 38
лет, у женщин – 43 года). Среди регионов самый молодой – Минск: в столице
средний возраст составляет 39,3 года. Далее идут Брестская область – 40,4 года,
Гомельская – 40,6, Минская – 40,9, Гродненская – 41,2, Могилевская – 41,3,
Витебская – 42,5.
Гендерное соотношение за прошедшие 20 лет в целом не изменилось: в 1999 году
в Беларуси проживали 4 717 621 мужчина и 5 327 616 женщин, в 2019-м – 4 351
473 мужчины и 5 061 973 женщины. Сегодня на тысячу мужчин приходится 1163
женщины.
В большинстве регионов сегодня четверть населения составляют пожилые
жители. В целом по Беларуси – 24,5 %.
По итогам переписи населения в 2019 году белорусский язык указан в качестве
родного у 5 094 928 жителей республики, дома же на нем разговаривают 2 447
764. Русский язык считают родным 3 983 765 жителей страны, а дома на нем
разговаривают 6 718 557.
4. Разгляд новага матэрыяла. Настаўнік пытае ў дзяцей, ці памятаюць
яны з мінулых курсаў геаграфіі, што такое працоўныя рэсурсы.
Тлумачыць ім, што працоўныя рэсурсы – гэта людзі працаздольнага
ўзросту (жанчыны: ад 15 да 54 гадоў, мужчыны – ад 15 да 59 гадоў, у
цяперашні час павялічваецца на тры гады). Тлумачыць, што ёсць людзі
працаздольнага ўзросту, каторыя не могуць працаваць па стану
здароўя, і каторыя занятыя на цяжкай і шкоднай працы, пасля якой на
пенсію выходзяць раней (напрыклад, трактарысты, рабочыя
прадпрыемстваў з такой працай, кавалі, кіроўцы аўтобусаў,
каменшчыкі і г.д.). Далей вучні аналізуюць малюнак 98 і прыходзяцьда
вываду, што працоўныя рэсурсы Беларусі скарачаюцца з-за скарачэння
насельніцтва Беларусі. Далей вучні аналізуюць тэкст рубрыкі “Факт
для разважання” на с. 122, і прыходзяць да вываду, што с цягам часу
краіне патрэбна ўсё больш кваліфікаваныя рэсурсы.
Вучні разбіраюць паняцце “Эканамічна актыўнае насельніцтва”
(азначэнне запісаць дома ў сшытак), чытаюць самастойна пункт і
адказваюць на пытанні: “ 1.На якія віды падзяляецца эканамічна
актыўнае насельніцтва” (занятыя і беспрацоўныя); 2. У якой сферы
яго больш за ўсё?” (У прамысловасці – 23%); 3. Што такое скрытае
беспрацоўе і чым яно небяспечна? (Гэта забеспячэнне часткі
працаздольнага насельніцтва месцамі сезоннай або частковай працы –
яны будуць працаваць не цэлы год. Небяспечна тым, што гэта яны
больш схільныя да таго, каб з’ехаць з краіны на заробкі, а гэта аплата
падаткаў у іншай краіне.)
Этнічны склад насельніцтва. Настаўнік з вучнямі аналізуюць
дыяграму на малюнку 100, ст. 124. Дае заданне: на контурнай карце, на
с. 16 выканаць заданне 2 (у атласе – старонка 32). Што тычыцца
рэлігійнага складу насельніцтва, то настаўнік прапануе вучням
прааналізаваць у атласе, на с. 33 карту “Абшчыны рэлігійных
канфесій” (пункт па рэлігійнаму складу насельніцтва яны чытаюць
дома самі).
5. Замацаванне новага матэрыяла. Настаўнік задае вучням пытанні 1-4
пасля параграфа, а потым прапануе вучням выканаць заданне 8 на с. 41
практычнага сшытка.
6. Дамашняе заданне. Параграф 24, пытанне 7 (с. 126)
7. Рэфлексія. Настаўнік прапануе вучням ацаніць свае веды па новай
тэме па 10-бальнай шкале
Скачать