Анатацыя на кнігу Шыдлоўскага С.А. “Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя” У кнізе упершыню ў беларускай этналогіі прыведзены комплексны аналіз культуры айчыннай эліты 1795-1864 гадоў. Характарызуюцца асноўныя тэндэнцыі ў развіцці культуры жыццезабеспячэння беларускага прывілеяванага саслоўя. У цэнтры ўвагі знаходзяцца працэссы адаптацыі беларускай эліты да расійскіх сацыяльна-эканамічных і культурных умоў жыцця. Упершышо вылучаны асноўныя стратэгіі культурнай адаптацыі мясцовых прывілеяваных груп у новых гістарычных умовах. У зварот айчыннай этналагічнай навукі ўводзяцца новыя віды пісьмовых крыніц (мемуарыстыка, эпісталярыя, публіцыстыка, бытапісальная белетрыстыка). У першай главе разглядаецца гістарыяграфія першай паловы ХІХ стагоддзя, гістарыяграфія другой паловы ХІХ ст. – пачатку ХХ ст., гістарыяграфія першай паловы ХХ ст., гістарыяграфія другой паловы ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. Таксама у главе даецца агульная характарыстыка крыніц. Раглядаееца польская, русская, савецкая і беларуская гістарыяграфія. Другая глава “Інавацыйная дынаміка культуры жыццязабеспячэння”. Глава уключае у сябе інфармацыю пра традыцыйныя заняткі і гаспадарчыя стратэгіі. Раглядаецца працэс разбору шляхты, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя функцыі дваранства, а таксама заняткі і прафесіі. Галоўнымі крыніцамі ўтварэння буйных багаццяў у мясцовым дваранскім асяроддзі з’яўляліся атрыманне спадчыны, пасагу, даход ад дзяржаўнай службы і падараванні за службу ў магната. Таксама у главе разглядаецца знешнія ўплывы ў эвалюцыі матэрыяльнай культуры. Даецца апісанне архітэктурных маёнткаў, мэблі, інтер’еру, адзення, кулінарыі. Трэцяя глава “Стратэгіі культурнай адаптацыі”. У главе распавядаецца пра выхаванне і культуру паводзін, формы баўлення вольнага часу, формы этнічнага самавызначэння і трансфармацыя саслоўнай сыядомасці якая праходзіла ў рэчышчы агульнарасійскіх і агульнаеўрапейскіх тэндэнцый камерцыялізацыі і дэмакратызацыі культуры і насіла ўніфікацыйны характар. У заключэнні даецца кароткія вывады па усім пытаннаням, а таксама дан поўны спіс літаратуры.