Загрузил draghun1993

Прамое і пераноснае значэнне слова

Реклама
Прамое і пераноснае значэнне слова .
Прамое і пераноснае значэнне слова .
Варыянт 1
Варыянт 2
1. У якіх словазлучэннях прыметнік каменны ўжываецца з
пераносным значэннем ?
а) каменны слуп,
б) каменная душа ,
в) каменная скала,
г) каменны твар .
2.У якіх словазлучэннях дзеяслоў плаваць выяўляе прамое значэнне ?
а) плаваць у возеры , б) плаваць на экзамене , в) плаваць на
караблі
3. У якіх словазлучэннях прыметнікі і дзеясловы рэалізуюць
пераноснае значэнне ?
а) высокі дом , б) высокая пасада , в) уткнуцца ў падушку ,
г) уткнуцца ў кнігу
4. У якіх сказах выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні ?
а) Міхалка пустых размоў не любіць .
б) Да прыпынку падышоў пусты аўтобус .
в) Па нашым пакоі разліўся знаёмы бэзавы пах .
г) Рэчка вясной разлілася вельмі шырока .
5. Падбярыце словы пераноснага значэння да наступных назоўнікаў .
а) месяц - ( поўны , заплаканы , срэбны )
б) кніга ( новая , разумная , цікавая,)
в) мяч ( круглы , вясёлы , вялікі.)
6. У якіх сказах ужываюцца словы з пераносным значэннем ?
а) Асеннія сады , як вогнішчы, палаюць.
б) Хочаш быць шчаслівым , не будзь лянівым.
в) Дождж прайшоў , і ўсе грудзі напіліся ўсмак вады.
г) Сонца ціха скаціласяз горкі.
7. У якім стылі ўжываюцца словы з пераносным значэннем ?
а) афіцыйным , б) мастацкім , в) навуковым.
У якіх словазлучэннях прыметнік залаты ўжываецца з пераносным
значэннем ?
а) залаты ліст,
б) залаты пярсцёнак ,
в) залатое сэрца,
г) залатыя рукі .
2.У якіх словазлучэннях дзеяслоў жыць выяўляе прамое значэнне ?
а) жыць побач , б) жыць у згодзе , в) жыць у легендах .
3. У якіх словазлучэннях прыметнікі рэалізуюць пераноснае значэнне
а) сакавіты яблык , б) сакавітая фарба , в) празрысты намёк ,
г) празрыстае шкло .
4. У якіх сказах выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні ?
а) Малюнкі мінулага ажывалі на старонках кнігі .
б) Дзеці разглядалі свае малюнкі .
в) Ціхая радасць пасялілася ў сэрцы.
г) Бацькі пасяліліся ў горадзе даўно .
5. Падбярыце словы пераноснага значэння да наступных назоўнікаў .
а) чалавек - ( спагадлівы, разумны, хмурны )
б) вочы ( вялікія , цёплыя, чорныя.)
в) сонца ( яркае , гарачае, ласкавае )
6. У якіх сказах ужываюцца словы з пераносным значэннем ?
а) У дуброве вецер свішча , выбягае ў поле .
б) Зоры спелыя навіслі густа .
в) Едкі дым слаўся па даліне .
г) Ліўнем свежым абмыты і лугі , і гаі , зазвінелі ў ракітах над ракою салаўі.
7. У якім стылі ўжываюцца словы з пераносным значэннем ?
а) афіцыйным , б) мастацкім .
1
Скачать