Uploaded by Стася Мирославская

Перанос слоў

advertisement
Тэма: Падзел слоў для пераносу
Мэты: фарміраваць уменне дзяліць словы для пераносу;
развіваць арфаграфічную пільнасць; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;
выхоўваць павагу і любоў да роднай мовы; прывіваць цікавасць да прадмета, выхоўваць
добразычлівыя адносіны адносіны паміж вучнямі.
Ход урока
Арганізацыйны момант
Весела гучыць званок.
Яго голас вам знаёмы.
Запрашаю на ўрок
Беларускай мовы!


Скажыце, як вы будзеце працаваць на ўроку?
Дзеці: На ўроку мовы сёння
Мы будзем добра працаваць.
І свае веды вельмі рады ўсім вам паказаць.
Праверка дамашняга задання.
-Давайце ўспомнім, з якой тэмай мы пазнаёміліся на папярэднім ўроку?
- Зробім кластар, невялікую схему. Як трэба дзяліць словы для пераносу?
-Якія есць выключэнні?
-Праверым, ці правільна вы выканалі дамашняе заданне.Адкрываем сшыткі.
-Што трэба было зрабіць?
-Выконваем самаправерку, узялі алоўкі, на слайдзе вы бачыце правільна выкананую
дамашнюю работу. Правяраем, выпраўляем памылкі ў каго ёсць.
-Падыміце рукі тыя, у каго памылак няма. Добра, малюем лінейку самаацэнкі.
Чыстапiсанне
«Чароўная шкатулка»
У залаты клубок
Схаваўся дубок
Малюнак «Жолуд»
- Глядзiце: жалуды ператварылiся ў лiтары на радках.
дбв вдб
— Пафантазiруйце, на што падобны гэты ўзор?
— Што абагульняе гэтыя лiтары?
— Працягнiце дадзены ланцужок, якая ў ім ёсць заканамернасць.
— Калi жалуды трапляюць у зямлю, што з iх прарастае?
Дарога абсаджана дубамi.
Адзiн жолуд – гэта дуб,
Ён зямлi i птушкам люб.
Поўны кошык жалудоў –
Гэта ж тысячы дубоў.
Праца з дэфармаваным сказам
У лесе выраслі маленькія дубкі.
— Запiшыце атрыманы сказ ў сшыткi
Фiзкультхвiлiнка
Слайд 17
— Калi называю птушку – хлопаем, звера - падымаем рукi. (Гэтыя ж словы з’яўляюцца на
экране).
Бусел, ваверка, воўк, заяц, верабей, зубр, мядзведзь, шпак, жораў, лiса, вожык, алень,
снягiр, зязюля, лебедзь, крыжадзюб, чачотка, дзяцел.
Аб’яўленне тэмы і задач ўрока
- Сення мы з вамі працягнем работаць над падзелам слоў на склады і для пераносу,
пазнаёмімся яшчэ з аднім выключэннем пераносу, дапоўнім наш кластар, узбагацім наш
слоўнікавы запас новымі словамі.
ПП. Якія словы нельга пераносіць?
Клас, дом, дах – што агульнага паміж гэтымі словамі?
Падзяліце іх для пераносу. НЕЛЬГА! Чаму?
Знаёмства з правілам, с.38
Работа па падручніку
Практ. 79 Падзяліце словы на склады. Выпішыце тыя словы, якія нельга пераносіць
Практ. 80. Разгледзьце малюнак. Вусна адкажыце на пытанні.
Гімнастыка для вачэй.
Праца са слоўнікавым словам.
Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык)
Яблык – састаўце слова з літар
Пастаўце націск у слове
Паказваецца друкаваная картка з выдзеленай літарай. Слова запісваецца на дошцы і ў
сшытках (яблык)
Падбіраем да слоўнікавага слова такія словы, якія падыходзяць па сэнсе і абазначаюць
прымету предмета.
Яблык (які?) зелёны, спелы, румяны, круглы, смачны і г.д.
Практ. 81 Запішыце сказ па памяці. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць галосныя гукі.
Падвядзенне вынікаў урока
- Давайце вернемся да наша кластару, які мы з вамі зрабілі ў пачатку ўрока, і дапомнім
яго.
-Як трэбы дзяліць словы для пераносу?
-Якія правілы набходна выконваць?
-Якое правіла пераносу мы вывучылі сення?
Вось такі кластар, дапаможа вам лепш запомніць правілы пераносы. Кожны атрымлівае
кластар за працавітасць на ўроку.
Самаацэнка вучняў у сшытку пры дапамозе лінеек самаацэнкі.
З дапамогай палітры настрою, вызначце свой настрой у канцы ўрока.
Рэфлексія “Гномы”
Заданне на дом: практ. 82. Выпішыце словы, якія нельга пераносіць.
Зараз скончыцца ўрок.
Пакладзі хутчэй дружок,
У партфель усё хутка,лоўкаКнігу, сшытак і алоўкі....
Метадычная распрацоўка ўрока беларускай літаратуры 5 клас Якуб Колас. «На рэчцы»
(урывак з паэмы «Новая зямля»)
Тэма ўрока: Якуб Колас. «На рэчцы» (урывак з паэмы «Новая зямля»)
Мэты:



адукацыйная: пазнаёміць вучняў з творам, раскрыць вобраз Костуся,
прааналізаваць вобразы ракі і марозу;
развіццёвая: развіваць уменні вучняў узнаўляць карціны прыроды, створаныя
паэтам з дапамогай вершаванай мовы і мастацкіх тропаў, сачыць за развіццём
дзеяння, аналізаваць эмацыянальны стан героя, яго душэўнае ўзрушэнне;
выхаваўчая: выхоўваць любоў да прыроды, беражлівыя адносіны да яе, спрыяць
выпрацоўцы грамадска значымых якасцей: сяброўства, калектывізму.
Тып урока: камбінаваны з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця крытычнага
мыслення.
Абсталяванне: падручнік; партрэт Якуба Коласа; раздатачны матэрыял; дапаможны
матэрыял.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Аб’яўленне тэмы ўрока.
Звяртаецца ўвага на тое, што гэта толькі ўрывак з паэмы «Новая зямля» (дэманструецца
тэкст паэмы цалкам).
IІІ. Знаёмства з творам.
1. Уступная гутарка.
Як вы думаеце, пра што гэты твор? Давайце паразважаем над сюжэтам. З урыўка
выпісаны на дошцы наступныя словазлучэнні: шыбуе на рэчку, радасць хлапчыне, да дна
вымярзае, жывая сіла, бойкая рачулка, мароз над маразамі,пухавая пасцелька,засне пад
прасторам, на шыбе ўсё, у лес кульнуўся, малыя хвоечкі.
Вучні прагназуюць сюжэт па прапанаваных словазлучэннях.
2.Першаснае азнаямленне з творам. Чытанне тэксту вучнямі.
3.Слоўнікавая работа (падбор сінонімаў).
Праца
са
словамі: шыбаваць —
хутка
ісці; запраторыць –
бацвінне; салаш — шалаш; зацяты — цвёрды, упарты.
схаваць; націна –
4. Выяўленне першаснага ўспрымання твора.
Адказы на пытанні:



Якім настроем прасякнуты ўрывак?
Як Якуб Колас намаляваў карціну зімы?
Якое месца ў творы вам асабліва спадабалася і чаму?
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА (вучні выконваюць рухі, быццам грэюцца ад марозу).
ІV. Аналіз мастацкага твора.

У любым літаратурным творы ёсць галоўны герой. А каго, што так ярка малюе
Якуб Колас ва ўрыўку? (Костуся, раку, мароз.)
На дошцы замацавана табліца, у адпаведнасці, з якой дзеці падбіраюць апісанні галоўных
герояў з тэксту.
КОСТУСЬРАКА
МАРОЗ
вольная, бойкая, непакорная, працавітаяСярдзіты, хітры, вяльможны
Парады настаўніка дзецям:





Будзьце ўважлівыя, ступаць на рачны лёд можна, калі ён не танчэй за 7
сантыметраў.
На марозе таксама трэба быць асцярожнымі, бо можна абмарозіцца. Апранайцеся
цёпла, у некалькі слаёў, вопратку выбірайце лёгкую.
Як у літаратуры называюцца такія словы, якія запісаны на дошцы? (Эпітэты.)
Як вы думаеце, каму сімпатызуе Костусь — рэчцы ці марозу? (Рэчцы.)
Знайдзіце ў творы характарыстыку хлопчыка (дзеці працуюць з творам).
1. V. Аналіз малюнка. (с. 140 падручніка)






Зачытайце тое месца ў творы, якое адпавядае малюнку (с. 146).
Хто намаляваны на пярэднім плане, на заднім плане?
Ці адпавядае малюнак літаратурнаму твору? Знайдзіце падабенства і
адрозненне. (Па тэксце твора Костусь быў апрануты ў лапці, з сякеркаю ў руках.)
Для чаго Костусь браў сякерку? (Як хлопчык чуллівы, уважлівы да прыроды, ён
дапамагаў сваёй сяброўцы-рацэ прабіцца з-пад лёду.)
Ці можам мы параўнаць вобразы Костуся і ракі? (Можам, вобразы хлопчыка і ракі
падобныя.)
Чым рэчка Костуся займае?
VІ. Падвядзенне вынікаў урока. Дзецям да ўрока раздадзены тры карткі. На кожнай па
аднаму слову «Костусь, рака, мароз».
Вучням прапануецца выканаць заданне:





выберыце адну з трох картак;
падбярыце да выбранага слова два прыметнікі;
падбярыце тры дзеясловы;
запішыце сказ з чатырох-пяці слоў;
падбярыце сінонім.
Вучні ўпісваюць свае варыянты слоў і сказаў у выбраную картку і выбарачна зачытваюць.
Напрыклад, са словам «мароз» можа атрымацца наступнае:





мароз;
паважны, зухаваты;
пагражае, падпявае, уладае;
Мароз малюе на шыбах;
штукар.
VІІ. Рэфлексія.



Ці спадабалася вам сёння на ўроку?
Што новага вы сёння адкрылі для сябе, што запомнілі?
У каго былі цяжкасці і што дапамагло іх пераадолець?
VIIІ. Дамашняе заданне: выразнае чытанне твора, адказы на пытанні падручніка.
ТРОПЫ — СЛОВЫ ЦІ МОЎНЫЯ ВЫРАЗЫ, ЯКІЯ ЗАСНАВАНЫ НА ЎЖЫВАННІ НЕ
Ў ЗВЫЧАЙНЫМ, ПРАМЫМ, А Ў ПЕРАНОСНЫМ ЗНАЧЭННІ СЛОЎ З МЭТАЙ
УЗМАЦНЕННЯ ВЫРАЗНАСЦІ МАЎЛЕННЯ.
Эпітэт (грэч. epitethon — ‘прыдатак’) — мастацкае, вобразнае азначэнне, якое трапна і
эмацыянальна характарызуе чалавека, прадмет, жыццёвую з’яву, падзею.
Песня магутных дубоў.
Метафара — троп, заснаваны на ўжыванні слоў і выразаў у пераносным значэнні на
аснове знешняга ці ўнутранага падабенства вобразаў, з’яў і прадметаў:
Сонца ці то спала, ці то блукала ў высокіх шэрых хмарах.
Параўнанне — троп, заснаваны на супастаўленні прадметаў, паняццяў, з’яў на аснове іх
агульнай прыметы з мэтай узмац-нення выразнасці. Пачын. з «як», «нібы», “што”.
Жыццё, як лета без спякоты.
Можа выражацца творным склонам назоўніка: Дождж пранёсся буйным шротам.
Гіпербала — рытарычны троп, заснаваны на наўмысным перабольшванні пэўных
уласцівасцей чалавека, прадмета ці з’явы з мэтай акцэнтавання ўвагі, а таксама
ўзмацнення выразнасці выказвання, яго экспрэсіі:
мора крыві, акіян слёз, чакаць сто год
Літота — троп, заснаваны на наўмысна празмерным змяншэнні пэўнай якасці або
ўласцівасці чаго-небудзь:
сілы, як у камара; розуму з макава зерне
Аксюмаран — наўмыснае спалучэнне супрацьлеглых па сэнсе, несумяшчальных
паняццяў, якія лагічна ўзаемавыключаюцца, але ўжытыя разам ствараюць новы паэтычны
вобраз:
радасны сум, зледзянелае сонца
Метанімія — від тропа, заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з’явы на іншы
на аснове іх сумежнасці (знешняй або ўнутранай сувязі), якая можа быць прасторавай,
лагічнай або часавай.
Еўрапейскі банк адобрыў першы транш крэдыту.
Сінекдаха — разнавіднасць метаніміі, троп, які заснаваны на ўжыванні назвы часткі
замест цэлага, замене множнага ліку адзіночным, агульнага прыватным і наадварот.
Першай у лесе скідвала ліст бяроза.
Перыфраза — вобразны выраз, які апісальна называе і характарызуе з’яву, прадмет,
дзеянне і ўжываецца замест слоў нейтральнай лексікі.
беларускі шоўк (= лён), другі хлеб (= бульба)
Эўфемізм — троп, сутнасць якога ў замене непрыстойнага, грубага слова ці выразу на
больш далікатнае і прыгожае слова або выраз:
недалёкі чалавек (= дурань)
Дысфемізм — процілеглы эўфемізму троп, замена нейтральнага слова стылістычна
зніжаным, грубым, нават вульгарным:
закрыць зяпу (= змоўкнуць)
Алюзія — намёк на рэальны літаратурны, гістарычны, палітычны факт, які, як мяркуецца,
вядомы чытачу.
У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш.
Іронія — гэтае ўжыванне слова або выказвання ў сэнсе, процілеглым прамому. Пад
станоўчай ацэнкай з’явы аўтар хавае насмешку.
Адкуль, разумная, цягнешся ты, галава? (зварот да асла).
Ужыванне іроніі са злосна-з’едлівым адценнем называецца сарказмам.
За ўсё, за ўсё табе дзякую я:
За горыч слёз, атруту пацалункаў,
За помсту ворагаў і паклёп сяброў.
Каламбур — дасціпнае выказванне, троп, заснаваны на камічным сутыкненні
аднолькавых ці блізкіх па гучанні, але розных па значэнні слоў ці словазлучэнняў.
Піянерка спытала ў Хрушчова:
– Дзядзечка, праўду татка казаў, што вы запусцілі не толькі спадарожнік, але і сельскую
гаспадарку?
– Перадай свайму татку, што я саджаю не толькі кукурузу!
Download