Uploaded by Валентина Балюк

Урок 5. Першыя крокі чалавека сучаснага віду

advertisement
1
Гісторыя старажытных часоў. 5 клас. Дата:__________________________________
РАЗДЗЕЛ I. АД ПЕРШАБЫТНАСЦІ ДА ЦЫВІЛІЗАЦЫІ (7 гадз.)
Урок 5. Тэма: Першыя крокі чалавека сучаснага віду (2/7 гадз.)
Мэты:
падвесці навучэнцаў да разумення прычын змены прылад працы і жыцця першабытных людзей;
працягнуць фарміраванне ўменняў самастойна складаць аповяд;
фармуляваць нескладаныя высновы, параўноўваць і апісваць прылады працы, рысы першабытнага
чалавека.
Абсталяванне: карта свету, атласы па гісторыі Старажытнага свету, табліца, якая ілюструе тэорыю
паходжання чалавека ад малпы.
ХОД УРОКА
1. Арганізацыйны момант
2. Актуалізацыя апорных ведаў вучняў па тэме «Старажытныя людзі»
Падрыхтаваць разгорнуты адказ на пытанне: «Як жылі старажытныя людзі?»
Для гэтага ўспомні:
 Калі з'явіліся на зямлі першабытныя людзі?
 Дзе жылі старажытныя людзі?
 Як выглядалі першабытныя людзі? (Параўнай з абліччам сучаснага чалавека.)
 Чым адрозніваліся старажытныя людзі ад жывёл?
 Якія заняткі існавалі ў першабытных людзей?
Зрабіць вывад.
Прыкладны адказ навучэнца: найстаражытныя людзі з'явіліся на зямлі каля 2 млн гадоў таму, у
Паўночна-Усходняй і Усходняй Афрыцы. Яны былі падобныя на малпаў, але ў адрозненне ад іх
ўмелі вырабляць прымітыўныя прылады працы. Акрамя таго, яны займаліся збіральніцтвам і
паляваннем. Дзякуючы ўменню працаваць старажытныя людзі змаглі выжыць.
3. Праверка веды тэрмінаў.
Дайце вызначэнне паняццяў «Сусветная гісторыя» «гістарычны крыніца» «чалавечы статак»
«прылады працы».
4. Пераход да вывучэння новай тэмы
План:
1. Жыццё ў суровых кліматычных умовах.
2. Жылішча першабытных людзей
3. Паляванне на дзікіх жывёл.
4. Вынаходніцтва лука і стрэл.
5. Радавая абшчына.
Слова настаўніка: больш за 40 тыс. гадоў назад у Еўропе з’явіўся новы від людзей. Некаторы час
яны жылі адначасова з неандэртальцамі. Новы від людзей вучоныя назвалі чалавекам разумным. Яго
называюць таксама краманьёнскім чалавекам па назве пячоры Кра-Маньён у Францыі, у якой
упершыню былі знойдзены рэшткі гэтага чалавека. Усе сучасныя людзі з’яўляюцца нашчадкамі
краманьёнцаў.
Нарысуем стужку часу и абазначым час, кали з’явіўся краманьенец.
да н. э
100 тыс.
0
40 тыс
Гісторыя старажытных часоў. 5 клас
Урок 5. Тэма: Першыя крокі чалавека сучаснага віду
н.э.
2
Такім чынам, дзякуючы ўменню працаваць найстаражытныя людзі змаглі вылучыцца са свету
прыроды і выжыць. Прайшлі сотні тысяч гадоў. Аблічча чалавека паступова мяняўся, павялічваўся
яго мозг. Узнікла гаворка. Каля ста тысяч гадоў таму на планеце наступіла рэзкае пахаладанне. З
поўначы на тэрыторыю Еўропы і Азіі насоўваўся ледавік - вялізны пласт лёду таўшчынёй каля двух
кіламетраў. Што дапамагло першабытным людзям выжыць у новых суровых умовах?
На дошцы: тэма ўрока, новыя словы: чалавек разумны, краманьёнскі чалавек, радавая абшчына.
6. Самастойная праца з тэкстам падручніка.
7. Прачытаць п 3 §4 на с. 16 што дапамагло першабытным людзям выжыць марознымі зімамі?
(Першабытныя людзі навучыліся карыстацца агнём, сталі жыць у пячорах, рыць зямлянкі,
шыць вопратку; прыдумалі новыя паляўнічыя прылады: дзіда з каменным наканечнікам і гарпун
з касцяным наканечнікам; працягвалі паляваць на мамантаў, пячорных мядзведзяў, шарсцістых
насарогаў.)
8. Праца з ілюстрацыямі падручніка.
Апішыце па мал. на с. 19 падручніка паўсядзённае жыццё радавой абшчыны. У чым яе цяжкасці і
небяспекі? (у аб'ёме падручніка).Чалавек вынайшаў лук і стрэлы. Ён даўно заўважыў, што сагнутае
дрэўца распростваецца з сілай. Гэтыя назіранні за такой уласцівасцю дрэў дапамагло зрабіць
найвялікшае вынаходніцтва-паляўнічы лук і стрэлы. Гэта адбылося прыкладна трынаццаць тысяч
гадоў таму. Зараз з адлегласці сотні крокаў паляўнічы мог ўразіць жывёла і нават птушку.
9. Аповяд настаўніка.
Выжыць у суровых умовах чалавечы калектыў мог, калі ён станавіўся згуртаваным, калі ў ім
моцныя дапамагалі слабым, калі вопытныя вучылі маладых... Такі калектыў статкам не назавеш! Гэта
ўжо радавая абшчына. Чаму радавая? Таму, што ўсе насельнікі пячоры - сваякі (родзічы), свае. Яны
дапамагаюць адзін аднаму ва ўсім. Чаму абшчына? Таму, што ўсё рабілі разам, разам. Палявалі,
выраблялі прылады працы, падтрымлівалі агонь, мелі агульную маёмасць. Тэрмін "радавая
абшчына" запісваецца настаўнікам на дошцы, дзецьмі - ў сшытках. Радавая абшчына -калектыў
сваякоў, якія маюць агульнае жыллё, вогнішча, запасы ежы, прылады працы, разам вядучых
гаспадарку.
10. Замацаванне матэрыялу, пытанні на с. 17, параграфа5.
11. Рэфлексія
1. Вам падабаўся сёняшні ўрок?
2. Што новага вы даведаліся з гэтага ўроку?
3. Што вам паказалася цікавым?
4. Што засталося непанятным?
12. Адзнакі за ўрок
13. Дамашняе заданне
§4, зад.1-5 на с.20 вуч. дапаможніка
Гісторыя старажытных часоў. 5 клас
Урок 5. Тэма: Першыя крокі чалавека сучаснага віду
Download