Загрузил olivanova0903

Земля голубых рек и озер

реклама
Зямля блакітных рэк і азёр
Вы ведаеце, што у Беларусі шмат розных рэк. Галоўныя рэкі Беларусі:
Дняпро, Пры-пяцъ, Бярэзіна, Сож, Неман, Заходняя Дзвіна. Менавіта на ix
берагах першапачаткова сяліліся нашы продкі. У час падарожжаў па рэках на
лодках i караблях людзі абменьваліся рознымі рэчамі i прадуктамі
харчавання. Большасць гарадоў пабудаваны на берагах рэк i азёр.
Ёсць сярод нашых рэк адна незвычайная. Гэта рака Няміга. У
старажытным Мінску яна з'яўлялася ракой-вуліцай, па якой плавалі на
чаўнах тагачасныя гарадскія жыхары. Раней Няміга была пгырожая, а потым
звузілася i змялела. Сёння яна цячэ у падземнай трубе пад вуліцай Няміга,
што ў Мінску.
Рака Заходняя Дзвіна, якая працякае праз самы старажытны горад
Беларусі — Полацк.
Калі рэкі — гэта блакітныя шляхі Бела-pyci, то азёры людзі ласкава
называюць яе «блакітнымі вачыма». Самыя вялікія азёры — Нарач, Чорнае,
Асвейскае, Браслаўскія, Свіцязь. Амаль кожнае возера хавае мноства таямніц
i загадак. Вось што расказвае паданне пра возера Свіцязь, што на
Гродзеншчыне. У дауніну з блакітных свіцязянскіх хваль чуўся людскі плач.
Каб даведацца, хто так жаласна плача, рыбакі закінулі ў ваду сетку. Калі
пачалі цягнуць яе ў лодку, з вады паказалася прыгожая дзяўчына з
распушчанымі косамі «Ведайце, — сказала яна, — што возера заусёды карае
тых, хто адважыўся памуціць яго чыстыя воды. Але у вашых жылах цячэ
наша кроў, i таму я адкрыю вам таямнцу. Калісьці тут, дзе вашы вёслы
рассякаюць ваду, стаяў горад Свіцязь. Ім валодаў мой бацька. Аднойчы
суседскі князь прыслаў майму бацьку пісьмо. У iM ён пpaciў дапамогі. На яго
напалі вopaгi. Бацька сабраў свaix воінаў. А перад паходам прыйшоў да мяне
параіцца. Хто абароніць свіцязянскіх жанчын i дзяцей, калі ён не вернецца
дамоў? Я супакоіла бацьку, сказала, што мне сніўся Бог. Ён міласэрны i
абароніць нас ад бяды.
Бацька рушыу ў паход. Аднак вopaгi разбілі наша войска i падышлі да
Свіцязя. Тады ўсе жыхары яго пакляліся: памром, а не здадзімся ў палон! I
раптам горад заліло асляпляльнае святло. Мы заплюшчылі вочы i пачалі
падаць на зямлю. Але зямля расступілася пад намі, i замест яе нас прыняла
вада». Расказаўшы гэта, прыгажуня знікла. I больш яе ўжо ніхто не бачыў.
Той, хто хоць адзін раз ступаў на свіцязянскі бераг, абавязкова вяртаецца
сюды. Ён жадае зноў убачыць «зоркі над сабою i зоркі пад сабою, i месяцы
два побач з iмi...». Гэтыя радкі Haпicaў славуты паэт Адам Мщкевіч, які
нарадзіўся тут, на Навагрудчыне. Ён з любоўю ў сэрцы слухаў народныя
песні i казкі, мясцовыя паданні. I прысвяціў сваім родным мясці-нам, возеру
Свіцязь, нямала вершаў.
Азерны краявід
Скачать