Uploaded by arinalusik

профессиональная лексика белорусского языка

advertisement
ДО-11
Белорусский язык (профессиональная лексика)
Занятие 1
Заданні да тэмы “ Культура прафесійнага маўлення”
Пытанні
1. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
2. Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя,
словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя).
Мова — сістэма матэрыяльных адзінак (тыповых гукаў, марфемаў, слоў, словазлучэнняў,
сказаў) і сістэма правіл іх функцыянавання (граматыка).
Культура маўлення — сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць,
лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); вучэнне пра
сістэму камунікатыўных якасцей маўлення.
Багацце маўлення — гэта ўжыванне разнастайных моўных сродкаў.
Выразнасць маўлення — гэта нагляднае, вобразнае, малюнкавае вербальнае афармленне
думак, якое забяспечваецца дарэчным, умелым ужываннем эпітэтаў, метафар, параўнанняў,
фразеалагізмаў, парэмій, перыфразы і інш.
Дакладнасць — сэнсавая адпаведнасць асобных слоў, выказванняў знешнім рэаліям, сітуацыям
або паняццям аб іх, а таксама выкарыстанне адзінак маўлення ў тых значэннях, што замацаваны за
імі моўнай практыкай і прадстаўлены ў адпаведных кадыфікаваных лінгвістычных даведніках.
Дарэчнасць маўлення — выкарыстанне моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі,
сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складу аўдыторыі, выбранаму
стылю маўлення, часу і ўмовам зносін.
Правільнасць — гэта прытрымліванне літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія
выпрацаваны грамадствам і кадыфікаваны (замацаваны афіцыйна як абавязковыя для выканання) у
граматыках і слоўніках (звычайна акадэмічных выданняў).
Чысціня маўлення — гэта адсутнасць у маўленні чужародных літаратурнай мове элементаў,
паразітычных гукаў і слоў, дыялектызмаў, прастамоўных лексем і выразаў, жарганізмаў,
безпадстаўна ўжытых запазычаных слоў і варварызмаў, канцылярызмаў, русізмаў, наватвораў і
аказіяналізмаў, шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур.
Арфаграфічныя нормы — выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання слова ці яго часткі,
што адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы
грамадства традыцыі.
Арфаэпічныя нормы — захаванне патрабаванняў літаратурнага вымаўлення носьбітамі
беларускай літаратурнай мовы.
Лексічныя нормы — правільны выбар слова і яго ўжыванне ў агульнавядомым значэнні і ў
агульнапрынятых спалучэннях.
Марфалагічныя нормы — гістарычна прынятыя ў моўнай супольнасці варыянты
граматычных норм слова і мадэлі ўтварэння новых слоў.
Сінтаксічныя нормы — гэта нормы, якія рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у
словазлучэнні, сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з
характэрных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў.
Заданне 1. Вызначце, якія нормы літаратурнай мовы парушаны ў наступных
прыкладах.
Шаўкавістая сукенка(лексіч.н.), драўляная дзвер, грýсчык(арфаграфіч.н.), тры мяккіх
крэсла(марф.н.), вязальная кофта(лексіч.н.), дзмýць(арфагріч.н.), балоцістая
птушка(лексіч.н.), паслаць за ўрачом (сінтаксіч.н.), паехаць па дровы,
перапішчык(арфаэпіч.н.), шшытак(арфаграфіч.н.), гліністая падлога(лексіч.н.), яблыневы
сок(арфаэпіч.н.), высокая насып(марфалагіч.н.), пéйзаш(арфаграфіч.н.), дзякаваць
кіраўніка(лексіч.н.), байкавая мараль(лексіч.н.), дзьвéры(арфаграфіч.н.), паслаць за
дакументам(сінтаксіч.н.), выпáдак(арфаэпіч.н.), мыслéнне(арфаэпіч.н.,
пераклатчык(арфаграфіч.н.), перапішчык(арфаэпіч.н.), хабáр(арфаэпіч.н.), спазніцца з-за
канкурэнта(сінтаксіч.н.), счаслівы(арфаэпіч.н.).
Заданне 2. Пазначце, якія гукі вымаўляюцца на месцы падкрэсленых літар і
спалучэнняў літар.
Адпрацаваны час(т), займаешся(с), дыспетчар(чч), фонд(т), сродкі(т), пасведчанне(чч),
прадпрымальнік(т), просьба(з), даход(т), перавозкі(с), падрадчык(чч), у сутычцы(чц),
заказчык(шч), якасць(с’), ажыятаж(ш), інфармацыйны носьбіт(з), схіліцца(сх),
канкурэнтная барацьба(ц), вартасць (с’ц), адцясніц (цц)ь, чэшскі(ск), на дошцы(ш),
паказчык(шч), скеміць(с).
Заданне 3 . Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Падкрэсліце словы,
у якіх праяўляюцца фанетычныя з’явы, характэрныя для беларускай мовы.
Для полного знакомства необходима также индивидуальная беседа с учеником. Ее
желательно проводить в отдельном помещении, без посторонних лиц, предварительно
пообещав ученику, что полученные о нем сведения не станут достоянием гласности и не
будут использованы против него. Беседу необходимо грамотно спланировать. Чтобы она не
превратилась в интервью, попробуйте сами рассказать о себе, расположив к себе
собеседника и настроив на доверительный разговор, убедите собеседника, что данная
информация нужна вам для оказания ему помощи в адаптации, для дальнейшего
сотрудничества, совместной деятельности по созданию благоприятных условий для
раскрытия и использования его способностей. Постарайтесь запомнить ответы ученика,
полученную информацию лучше записать по окончании встречи.
Для поўнага знаёмства неабходна таксама індывідуальная гутарка з вучнем. Яе пажадана
праводзіць у асобным памяшканні, без старонніх асоб,
папярэдне паабяцаўшы вучню, што атрыманыя пра яго звесткі не стануць здабыткам галоснасці і не будуць выкарыстаныя супраць яго.
Гутарку неабходна пісьменна спланаваць. Каб яна не ператварылася ў інтэрв'ю, паспрабуйце самі расказаць пра сябе, размясціўшы да сябе суразмоўца і наладзіўшы на даверную
размову, пераканайце суразмоўца, што дадзеная інфармацыя патрэбна вам для аказання
яму дапамогі ў адаптацыі, для далейшага супрацоўніцтва, сумеснай дзейнасці па стварэнні
спрыяльных умоў для раскрыцця і выкарыстання яго здольнасцяў. Паспрабуйце запомніць
адказы вучня, атрыманую інфармацыю лепш запісаць пасля заканчэння сустрэчы.
Download