Uploaded by sudnik10

беларуская мова 5 клас першы ўрок

advertisement
Беларуская мова, 5 клас
Тэма. Чалавек і мова. Адрасат
Мэты і задачы ўрока. Дапамагчы вучням асэнсаваць ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства;
пазнаёміць з мэтай і адрасата.м маўлення. Паглыбіць паняцце пра тэму і асноўную думку тэксту,
удасканальваць уменне перадаваць змест тэксту згодна з планам. Вучыць устанаўліваць
эмацыянальны і моўны кантакт з суразмоўцамі; пазнаёміць са структурай і зместам падручніка.
Выпрацоўваць уменне арыентавацца ў вучэбнай кнізе, выхоўваць беражлівыя адносіны да яе.
Эпіграф.
Мова,
Родная мова
У марах, у песнях, снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
А.Грачанікаў
Ход урока
I. Арг.момант
 Паведамленне тэмы, задач урока.
 Псіхалагічная падрыхтоўка вучняў да ўспрымання новага матэрыялу.
 Слова настаўніка:
Неяк людзі аднаго краю палічылі, што мова, на якой яны гавораць, непрыгожая: і “р” мы
вымаўляем цвёрда, і “г” у нас глухое, працяглае, і “дзекаем” мы, і “цекаем”. А чаго варта “ў”!
Што ж рабіць? І надумалі яны пазычыць мову ў суседзяў, бо яна здавалася ім і прыгажэйшай, і
багацейшай, тым больш што многія словы аднолькава гучалі ў абедзвюх мовах: “хлеб”, “соль”,
“дом”, “поле”, “лес”. Але было шмат і несупадзенняў, праз якія здараліся прыкрыя недарэчнасці:
то сябры не зразумеюць адзін аднаго, то блізкія пакрыўдзяцца, не зразумеўшы тое ці іншае
слова ў размове.
А тут яшчэ іншая бяда: пачалі блытаць людзі, дзе якое “р” вымаўляць, ды і ад “дз” і “ц”
пазбавіцца не ўдалося. Задумаліся людзі. Пайшлі на параду да самага разумнага чалавека, а той
і кажа: “Кожны народ мае сваю мову. Кожнаму народу яна – родная! І не шанаваць, не людіць яе
– тое самае, што выракацца маці ды бацькі, той зямлі, дзе мы нарадзіліся, якую родным краем
завём. Адно магу параіць: шануйце мову родную і суседскую паважайце!” (Паводле А.Вольскага)
Гутарка з вучнямі:
- Ці правільна зрабілі людзі, калі вырашылі адрачыся ад роднай мовы? Чаму ў іх нічога не
атрымалася?
- Што параіў жыхарам краіны мудры чалавек? Ці згодны вы з гэтай парадай? Чаму?
II. Вывучэнне новага матэрыялу
1. Прачытайце эпіграф – радкі з верша А.Грачанікава. як пра непаўторнасць роднай мовы
гаворыць паэт? Як вы разумееце выраз: “мае ў ёй кожнае слова свій колер, і смак, і пах”?
2. Запішыце верш. Падкрэсліце словы, якія ўжываюцца толькі ў беларускай мове. Вызначце, якой
часцінай мовы яны з’яўляюцца.
3. Да назоўнікаў з верша падбярыце прыметнікі. Пры чытанні прыкладаў звяртайце ўвагу на
асаблівасці вымаўлення гукаў і некаторых іх спалучэнняў, на ўжыванне прыназоўніка пра.
Праца з падручнікам:
1-шы варыянт – практ. 1
2-гі варыянт – практ. 2
3-ці варыянт – практ. 3
III. Замацаванне
Індывідуальныя карткі-заданні:
1. Прачытайце. Вызначце галоўную думку тэксту. Выпішыце спачатку словы, якія абазначаюць
прадмет, затым – прымету прадмета, а пасля – дзеянне. Як называюцца такія часціны мовы?
Назавіце іх прыметы. Якія вядомыя вам часціны мовы ёсць яшчэ ў гэтым тэксце?
Роднае слова!
З малых дзён чуем мы цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія
дзіцячае вока бачыць навокал сябе першы раз.
…Побач з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны
народ, - гэта родная мова.
Яна, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумення адзін аднаго,
адной думкай жыць, адной долі шукаць.
2. Складзіце з дадзеных слоў сказ і запішыце яго. Раскажыце, як будуецца просты сказ і якія
бываюць сказы па мэце выказвання. Назавіце словазлучэнні, якія ўваходзяць у склад гэтага
сказа.
Паэты і пісьменнікі, радкоў, мове, шмат, роднай, палымяных, прысвяцілі, матчынай.
3. Прачытайце выразна радкі з вершаў беларускіх паэтаў. Якой агульнай думкай аб’яднаны гэтыя
творы? Спішыце тыя радкі, якія вам найбольш спадабаліся. Абазначце вядомыя вам часціны
мовы. Выпішыце словы, якія адпавядаюць схеме: ͡ ˄ □.
1) Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная.
Ты самая славянская,
Светлая, як травы ў расе. (П.Панчанка)
2) Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, Ты самацветаў яскравая нізка. (У.Дубоўка)
3) Мова,
Пявучая родная мова!
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.
Колькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова! (А.Зарыцкі)
4. Прачытайце. Спішыце, падзяляючы словы для пераносу. Пастаўце націскі. Назавіце словы, дзе
гукаў больш, чым літар.
Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
Таму вам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, трэба любіць, ведаць і
шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)
Агучанне вынікаў працы, карэкцыйная работа.
IV. Рэфлексія
V. Дамашняе заданне. §1, практ. 5
Беларуская мова, 5 клас
Тэма. Вусная і пісьмовая формы маўлення. Віды маўленчай дзейнасці: аўдзіраванне, чытанне,
гаварэнне, пісьмо. Умовы, неабходныя для ўспрымання і стварэння выказвання
Мэты і задачы ўрока. Пазнаёміць вучняў з вуснай і пісьмовай формамі маўлення; садзейнічаць
знаёмству вучняў з відамі маўленчай дзейнасці, іх задачамі і ўмовамі выкарыстання; навучыць
адрозніваць іх у маўленчай практыцы; удасканальваць уменне чытаць тэксты, перадаваць змест
вершаванага твора празаічнай мовай, асэнсавана карыстацца інтанацыяй, адрозніваць моўныя
сродкі (слова, інтанацыя, націск), правільна і дарэчна карыстацца нормамі маўленчага этыкету
пры размове па тэлефоне і ў грамадскіх месцах; пераказваць вучэбны тэкст: асэнсоўваць змест,
апорныя словы і словазлучэнні. Выпрацоўваць уменне арыентавацца ў вучэбнай кнізе, выхоўваць
беражлівыя адносіны да яе.
Тып урока. Камбінаваны
Ход урока
I. Арг.момант
 Паведамленне тэмы, задач урока.
 Псіхалагічная падрыхтоўка вучняў да ўспрымання новага матэрыялу.
II. Праверка дамашняга задання
III. Вывучэнне новага матэрыялу
1. Слова настаўніка:
На сённяшнім уроку мы будзем рашаць задачу. Здзівіліся? Зараз не ўрок матэматыкі? Але і
задача не матэматычная. Тэма ўрока – “Мова і маўленне”, значыць, мы будзем мець справу не з
лічбамі, а з мовазнаўчымі тэрмінамі. Умова задачы – знайсці адказы на пытанні: Што такое
маўленне? Ці ёсць розніца паміж выкарыстаннем слоў “мова” і “маўленне”? Якая навука
вывучае гэтыя паняцці?
2. Разважаем і шукае адказы на пытанні: ці зяўляюцца словы з тэмы ўрока роднаснымі? Чаму?
Папоўніце рад аднакарэнных слоў сваімі прыкладамі. (Мова, маўленне, размоўны, размаўляць,
прамовіць). Зрабіце вывад.
Праца з падручнікам:
Знаёмства з матэрыялам параграфа. Адказы на пытанні да параграфа.
Успомнім пытанні, задачы і запішам у сшытак адказ:
Мова – гэта … (сродак зносін паміж людзьмі).
Маўленне – гэта … (выкарыстанне мовы ў працэсе зносін).
- Якім іншым словам можна замяніць тэрмін “мовазнаўства”? (Лінгвістыка)
- Практ. 6, 7 (вусна)
IV. Замацаванне
Індывідуальныя карткі-заданні:
Варыянт 1.
1. Выпішыце прыслоўі.
Дом, дадому, вясёлы, весела, верхні, уверсе, вечарам, вечары.
2. Што вы можаце сказаць пра назоўнік?
3. Прачытайце. Дайце тэксту загаловак, які б перадаваў яго тэму. Спішыце, устаўляючы
прапушчаныя літары.
Вось і зіма. Усё наваколле занесена снег.. . Патрэсквае мароз. Але нават у лют.. мараз.. скачуць па
галінах б..розы мітуслів.. чачоткі. На рабін.. сядзяць снегіры, падобныя на чырвон.. яблыкі. Каля
елк.. снуюць і снуюць сініцы. Чуваць моцны стук. Гэта дзяцел сваёй дзюб.. дастае з шышак
насенне. Стук яго раздаецца па ўсім лесе.
4. Абазначце склон і скланенне назоўнікаў у тэксце задання 3.
5. Складзіце сказы з наступнымі назоўнікамі, каб яны стаялі ў творным склоне
адзіночнага ліку.
Свежасць, ноч, аповесць, жыццё, даль.
Варыянт 2.
1. Выпішыце назоўнікі.
Бегаць, радасць, вясёлы, вучоба, вучыцца, восень, асенні, садочак.
2. Што вы можаце сказаць пра прыметнік?
3. Прачытайце. Дайце тэксту загаловак, які б перадаваў яго тэму. Спішыце, устаўляючы
прапушчаныя літары.
Цікава пабываць у зімов.. лесе. Зімов.. лес апрануў елку ў зімов.. убранне. Няма ў зімов.. лесу
лепш.. гульні, як закідваць дрэвы і кусты іскрыст.. снегам. Весела зімов.. лесу слухаць ціх..
шапаценне галін. Апускаюцца сн..жынкі на зімовы лес, ухутваюць яго пушыст.. покрывам, хаваюць
ад лют.. марозу. Дзіўн.. рэчы творыць прырода!
4. Абазначце род, лік, склон прыметнікаў у тэксце задання 3.
5. Пастаўце дадзеныя прыметнікі ў родным склоне мужчынскага роду адзіночнага ліку. З
утворанымі прыметнікамі складзіце сказы.
Добрыя, маладыя, светлыя, асеннія, вялікія.
Варыянт 3.
1. Выпішыце дзеясловы.
Пісьмо, пісаць, вясёлы, весяліцца, зімовы, зімаваць, радавацца, наверсе.
2. Што вы можаце сказаць пра прыслоўе?
3. Прачытайце. Дайце тэксту загаловак, які б перадаваў яго тэму. Спішыце, устаўляючы
прапушчаныя літары.
Яшчэ ўчора ўсё вакол зел..нела. і раптам падкраліся замаразкі. За адну ноч усё зм..нілася. вяргіні
схавалі свае пышн.. галоўкі і пачарнелі. Пац..мнеў і абвяў бульбоўнік. Увесь луг пабурэў. Нават
задзірлівы дзядоўнік маркотна панік. Затое ўсе кол..ры лет.. цяпер на кронах дрэў. На вяршалінах
б..роз быццам сонца зіхаціць. Чырвон.. макам палымнее шырок.. лісце клён.. . У барвов.. адзенні
стаіць урачыст.. святочн.. лес.
4. Абазначце род, лік, склон прыметнікаў у тэксце задання 3.
5. Ад дзеясловаў неазначальнай формы ўтварыце дзеясловы цяперашняга часу. З
утворанымі дзеясловамі складзіце сказы.
Хадзіць, любіць, вучыць, гаварыць, вадзіць.
Агучанне вынікаў працы, карэкцыйная работа.
V. Рэфлексія
VI. Дамашняе заданне. §2, практ. 9
Download