Uploaded by lisitsyna65

Сямейная гасцёўня “Мая радзіма- Беларусь”

advertisement
Сцэнарый сямейнай гасцёўні
“Мая радзіма- Беларусь”
Мэта: Далучэнне дзяцей і дарослых да гісторыі і культуры роднай
краіны і яе жыхароў; фармiраваць самасвядомасць сродкамі літаратурнай
спадчыны; выхоўваць павагу да нацыянальнай культуры сваёй краіны.
Абсталяванне: абрусы, рушнікі,
рознакаляровы парашут, лапці
картонныя, мальберт, геаграфічная карта нашай краіны, кветка-валюшка з
пытаннямі на пялёстках, капалюш ката.
Удзельнікі:бацькі, дзеці 5-6 гадоў.
Ход мерапрыемства
Зала ўпрыгожана ў беларускім стылі, гучыць мелодыя.
Янінка:
Я сардэчна ўсіх вітаю
І на свята запрашаю.
Бачу, што ўсе гатова –
Значыць трэба пачынаць.
Свята нашае сустрэчы
Будзем з вамі святкаваць.
Ясь: Прывітанне, паважаныя бацькі! Наша сямейная гасцеўня
прысвечана Радзіме і мае назву “Куточак роднай зямлі”. Нашы дзеці
падрыхтавалі вершы на беларускай мове.
Я і мама
Не пайду гуляць я сёння:
Мама хворая мая.
Ёй ніхто на белым свеце
Не паможа лепш, чым я
Клапачуся я, і мама
Кажа:
- Стала мне лягчэй.
Ад тваёй увагі шчырай
Я папраўлюся хутчэй.
Беларусачка
Твар румяненькі,
Белая хустачка.
Я ўжо ведаю,
Я – беларусачка!
І хачу
Так, як тата і мама,
Родны край свой любіць
Я таксама!
Янінка: Чароўны кут, казачны край - наша Беларусь. Са старажытных
часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі: дзяды і прадзеды. Наш родны край –
таямнічы, як сівая легенда, светлы і юны, як першыя прамяні сонца. Гэта
краіна таленавітых і працавітых людзей, продкі якіх славіліся мужнасцю,
жыццевай мудрасцю і сілай духу. На беларускай зямлі шмат нязведаннага і
цікавага. Зараз праверым, ці добра мы ведаем сваю Радзіму.
Вам патрэбна адарваць пялёстак валюшкі і адказаць на пытанне.
Віктарына “Васілёк ведаў”
1.
Чаму нашу краіну называюць сінявокай? (Шмат рэк і азер)
2.
Які колер пераважае на карце Беларусі? (Зялены, бо шмат
лясоў)
3.
Які запаведнік у Беларусі самы вялікі? (Белавежская пушча)
4.
Якая жывела беларускіх лясоў самая вялікая? (Зубр)
5.
Кветкі якіх раслін прысутнічаюць на Дзяржаўным гербе РБ?
(канюшыны і ільна)
6.
Сімвалам якога музычнага конкурсу стала валюшка?
(Славянскі базар у Віцебску)
7.
Назавіце 5 самых вялікіх рэк Беларусі? (Дняпро, Дзвіна,
Неман, Прыпяць, Сож)
Ясь: Малайцы, вы шмат ведаеце пра наш родны край. А зараз мы з вамі
трапім у дзяцінства і крышачку пагуляем. Ці ведаеце вы беларускія народныя
гульні? (Адказы бацькоў)
Мы таксама ў дзіцячым садку гуляем з дзецьмі ў беларускія гульні.
Беларуская народная гульня “Кот і мышы”
Назначаецца Кот, які становіцца ў сярэдзіну круга. Астатнія дзеці мышы, ідуць па крузе і пяюць:
Наша кошка ловіць мышак –
І вялікіх, і малышак.
Дзе лавіць іх Мурка знае,
Прыйдзе, сядзе і чакае.
Бягуць мышкі пі-пі-пі
Не баімся кошку мы
Мурка вочы адкрывае
І мышатак даганяе. Н. Гілевіч
Выконваць рухі суадносна с тэкстам.
Беларуская народная гульня “Шэры кот”
Гуляючыя выбіраюць «ката» па лічылцы, усе астатнія «мышы».
«Мышы» становяцца за «катом» у калону, якая рухаецца па пляцоўцы.
Паміж «катом» і «мышамі» ідзе размова:
—Ёсць мышы ў стозе?
—Ёсць!
—Ката баяцца?
—Не!
— А я, кот-Катафей, разганю ўсіх мышэй!
«Мышы» разбягаюцца, а «кот» іх ловіць. Гульцы павінны знаходзіцца ў
калоне да слоў «Разганю ўсіх мышэй» і дакладна, выразна вымаўляць тэкст.
Ясь: Дзеці нашы добра ўмеюць гуляць. А зараз пагуляем з дарослымі.
Беларуская народная гульня “Міхасік”
Лапці парамі раскладваюцца па крузе, і каля іх становяцца гульцы.
Вядучы гаворыць такія словы:
Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!
Лапаточкі абувай, абувай!
Гучыць беларуская народная мелодыя, гульцы, танцуючы, рухаюцца па
крузе. Як толькі музыка заканчваецца, ўсе спыняюцца і стараюцца як мага
хутчэй «абуць лапці» — стаць на свабодныя лапці. Гулец, які застаўся без
«лапцей», выбывае з гульні. Пасля гэтага адна пара лапцей забіраецца. Гульня
працягваецца да той пары, пакуль не застанецца адзін гулец. Ён і лічыцца
пераможцам.
Янінка: Бацькі таксама малайцы, весела гулялі.
Кулінарныя прыхільнасці беларусаў захоўваць і сёння нацыянальную
самабытнасць. Гаспадыні выкарыстоўваюць бабуліны рэцэпты разнастайных
каўбас, полівак, запяканак, бліноў, аладак, клецак, зацірак.
Вам была прапанавана пыгатаваць дома стравы беларускай кухні.
Гаспадыні пастараліся, прыгатавалі розныя стравы, якія не толькі маюць
прыгожы выгляд, але і напэўна вельмі смачныя.
Дзякуй нашым гаспадынькам.
Ясь: Нашы дзеці не толькі ведаюць вершы, гуяюць у гульні, але ж і
яшчэ вельмі добра спяваюць песні на беларускай мове.
Песня “Сонечны зайчык”
(словы Д.Даўгалеў, музыка У. Пецюкевіч)
Янінка: Спадабалася вам песня? А зараз мы пагуляем у “Перакладзі
слова”. Я буду казаць слова на рускай мове, а вы павінны перакласці яго на
беларускую мову.
Гульня “Перакладзі слова” (для дзяцей і бацькоў)
Здравствуйте – прывітанне
До свиданія – дапабачэнне
Спасибо – дзякуй
Пожалуйста – калі ласка
Карандаш - аловак
Игрушки - цацкі
Овощи – агародніна
Фрукты - садавіна
Девочка - дзяўчынка
Мальчик – хлопчык
Шкаф – шафа
Лицо – твар
Одеяло – коўдра
Скатерть – абрус
Ясь: А зараз мы пагуляем у яшчэ адну цікавую гульню “Парасон”
Гульня “Парасон”
Дзеці падзелены на дзве каманды. Адна каманда – гульнякі, другая
трымаюць парашут – парасон, ідуць па крузе і кажуць словы:
Парасон, парасон,
Парасонейка,
Ад дажду мяне хавай,
Не ад сонейка. (К. Камейша)
На апошнія словы патрэбна спыніцца і ўзняць парасон уверх. Гульнякі
павінны схавацца ад дажджу пад парасон. Потым каманды мяняюцца.
Янінка: Малайцы, добра гулялі.
Ясь: Спрытныя, працавітыя, шчырыя, гасцінныя – усе гэта можна сказаць пра
беларусаў.
Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць,
Дзе ясныя зоркі ў азеры глядзяць,
Дзе клекат бусліны нам песняй гучыць,
Куточак зямлі, як цябе не любіць!
Мы лесам адзіным с табою жывем
Ласкава цябе Беларуссю завем.
І зараз мы прапануем скласці нашу краіну з частак вобласцей.
(Бацькам даюцца назвы гарадоў, якія патрэбна размясціць па сваім
месцам).
Янінка: Дзякуй. Сення ўсе мы з вамі пераканаліся, што ў нашых удзельнікаў
есць усе лепшыя якасці сапраўдных беларусаў. Мы – беларусы!
А зараз паслухайце песню.
Песня “Малітва за Беларусь”
Ясь: Вось і падыйшла да завяршэння наша сустрэча. Шчыра вам дзякую,
паважаныя бацькі і дзеці за ўдзел у нашым мерапрыемстве, якое прайшло
змястоўна і весела. Паважайце і шануйце свій родны кут. І няхай у вашых
сем’ях будуць дабрабыт і лад.
Літаратура
1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. – Мінск: міністэрства
адукацыі , НМУ Нацыянальны інстытут адукацыі»,2012. – 416с.
2.Дубініна, Д. М. Культура Беларусі ў казках і паданнях : дапам. Для
педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д. М. Дубініна, Д. У. Дубінін. —Мінск :
Зорны верасень, 2008.
3.Дубініна, Д. М. Родныя вобразы ў паэтычным слове : дапам. Для
педагогаў устаноў дашк. адукацыі : у 2 ч / Д. М. Дубініна. — Мазыр : Белы
Вецер, 2008. — Ч. 1.
4.Даўгалёў, Д.М. Добры дзень, садок дзіцячы! Песні для дзяцей ад 5 да 7
гадоў: дапам. Для педагогаў устаноў дашк. Адукацыі / Д.М. Даўкалёў, У.Г.
Пецюкевіч.- Мінск: Пачатковая школа, 2016.-55с.
5.Пралыгіна, Н.В. Далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай
культуры сродкамі народных гульняў: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія
забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ Н. В. Пралыгіна. - Мазыр:
ТАА ВД “Белы Вецер”, 2006. – 73с.
6.Старжынская, Н. С. Крылаў не мае, а хутка лятае : лінгвістычныя
гульні для дзяцей 4—7 гадоў : дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі /
Н. С. Старжынская. — Мінск : Зорны верасень, 2007.
Download